Культура22

Аднавіў выхад часопіс «ARCHE»

З друку выйшлі 10‑ы і 12‑ы нумары часопісу ARCHE за 2006 год. 11‑ы чакаецца неўзабаве.

З друку выйшлі 10‑ы і 12‑ы нумары часопісу ARCHE за 2006 год. 11‑ы чакаецца неўзабаве.

№ 10 адкрываецца вялікім артыкулам Андрэя Дынька "Мова вуліцаў і мова Плошчы". «Пакуль мова ёсьць моваю сэрца, яна мае шанцы стаць таксама моваю розумаў. Пакуль беларуская мова ёсьць моваю Плошчы, яна ня траціць шанцу аднойчы стаць моваю вуліцаў, ‑‑ піша ён. – Пакуль мова ўспрымаецца як мова пратэсту, яна здольная прыцягваць моладзь». А.Дынько прагназуе для беларускай мовы лёс каталянскай: зь перамогай дэмакратыі мова атрымае магчымасьці свабоднага разьвіцьця, а рост узроўню сярэдняй адукацыі створыць інструмэнты для лепшага авалоданьня ёю тымі, хто хацеў бы на ёй размаўляць. Пры адной умове: калі ў часы дыктатуры будуць знаходзіцца людзі, якія будуць мову актыўна абараняць. Чым хутчэй мова атрымае свабоду, тым болей будзе ў яе шанцаў на адраджэньне.

У нумары зьмешчаная таксама грунтоўная гутарка з рэдактарам Англа‑беларускага слоўніка Сяргеем Шупам, артыкулы Аўгена Ўсошына «Зьнішчэньне і ўваскрасеньне беларускага Касьцёлу», рэцэнзіі Алеся Пашкевіча на кнігу Міхася Казлоўскага, Віталя Скалабана на перавыданьне Карскага і шыкоўны раман Сяргея Жадана «Дэпэш Мод»

№ 12 адкрываецца круглым сталом «Газавая вайна як спосаб стратэгічнага партнэрства» з удзелам Аляксандра Чубрыка, Натальлі Тагановіч, Дзяніса Мельянцова, Сяргея Вазьняка і Аляксея Янукевіча.

У тым самым нумары друкуюцца эсэ і артыкулы на аснове дакладаў, што прагучалі на міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце», што адбылася ў Варшаве і выклікалі гнеўны водгук дзяржаўнага агенцтва БелТА, напісаны на аснове данясеньня дасланага на канфэрэнцыю агента.

Літаратурную частку аздабляе раман Уільяма Гібсана «Нэўрамантык»

Паколькі ў кнігарнях і «Белсаюздруку» прадаваць «ARCHE» забаронена, пытайцеся нумары ў незалежных распаўсюднікаў або падпісвайцеся на часопіс.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі8

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць