Грамадства22

У Гомелі судзяць удзельнікаў учарашняй акцыі маўклівага пратэсту

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разгледжана ўжо пяць адміністрацыйных спраў. Праваабаронца Анатоль Паплаўны абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы і асуджаны на 15 сутак арышту, прысуд абвясціла Алена Цалкова.

Сведкамі выступілі супрацоўнікі палка патрульна-паставой службы міліцыі (ППСМ) Юрый Грыцкоў, Уладзімір Сухоцкі і Аляксандр Вішнякоў. Яны сцвярджалі, што праваабаронца быў затрыманы падчас акцыі маўклівага пратэсту за тое, што гучна крычаў і нецэнзурна лаяўся.

«Я заўсёды размаўляю па-беларуску, і ў гэтай мове няма мацюкоў», — заявіў Паплаўны, не прызнаўшы віну.

Суддзя пацікавіўся ў Сухоцкага, на якой мове лаяўся праваабаронца.

«Не магу сказаць, — адказаў той. — Ён гаварыў увесь час па-беларуску і асабіста на мяне лаяўся».

Падчас пасяджэння Паплаўны звярнуўся да міліцыянераў: «На самой справе вы затрымалі мяне за тое, што я фатаграфаваў вас. Вы выдалілі мае здымкі, таму што разумелі, што парушаеце закон. Дык вось ведайце: сёння фізічная перамога ваша, але маральная — мая. Сорамна глядзець, калі супрацоўнікі міліцыі страчваюць сумленне».

Суддзя Цалкова разгледзела справы яшчэ чатырох затрыманых, абвінавачаных у нецэнзурнай лаянцы.

Так, Галіна Стараселец, якая правяла мінулую ноч у ізалятары, сцвярджала, што наогул ніколі не выкарыстоўвае ненарматыўную лексіку. Аднак супраць яе сведчыў супрацоўнік палка ППСМ Аляксандр Сюеў. У выніку жанчыну пакаралі штрафам у памеры трох базавых велічынь (105 тысяч рублёў). Стараселец мае намер абскардзіць прыгавор. Яна таксама заявіла, што ў Цэнтральным РАУС міліцыянеры грубіянілі затрыманым і часта лаяліся матам.

Паводле аналагічнага абвінавачання асуджаны ўдзельнікі акцыі Валерый Хамутоўскі і Дзмітрый Сцепанец — абодва яны пакараны двума суткамі арышту.

Справа затрыманага на акцыі Васіля Такарэнкі была разгледжана на да канца, бо ён запатрабаваў весці працэс па-беларуску і адмовіўся адказваць на рускамоўныя пытанні суддзі. Цалкова дала міліцыянерам распараджэнне адвесці падсуднага. Дзе зараз знаходзіцца Такарэнка, невядома.

Працэсы над удзельнікамі акцыі праходзяць у судах Цэнтральнага і Чыгуначнага раёнаў Гомеля.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ19

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць