Грамадства33

Спецслужбы застрашваюць жыхароў Брэста, каб спыніць іх удзел у пратэстах

На працягу апошняга тыдня ў кватэрах берасьцейскіх адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» «ВКонтакте» Яўгена Скрабца і Сяргея Алексіевіча адбыліся ператрусы. У якасьці юрыдычнай падставы міліцыя і супрацоўнікі і цывільным прад’яўлялі пастанову аб ператрусе паводле крымінальнай справе аб падпале Дома правасудзьдзя 15 траўня ў Менску.

У абедзьвюх кватэрах забралі кампутары, электронныя носьбіты інфармацыі, паперы і візытоўкі.

Ціск на актывістаў чыніцца ўжо ня першы тыдзень. Яўгена Скрабца напярэдадні акцыі 3 ліпеня супрацоўнікі міліцыі заблякавалі ў кватэры: пад ягоным пад’ездам дзяжурылі дзьве машыны зь міліцыянтамі. Такім жа чынам спрабавалі блякаваць шаснаццацігадовага Сяргея Алексіевіча, аднак той уцёк, і яго затрымалі ў той жа дзень на плошчы Леніна.

Спробу затрымаць Сяргея Алексіевіча 6 ліпеня падчас чарговай маўклівай акцыі ў Берасьці зьнялі на відэа, якое разышлося па шмат якіх рэсурсах у інтэрнэце.
На запісе відаць, як мінакі адбіваюць ад супрацоўнікаў у цывільным хлопца, які проста крочыць па вуліцы. Падчас гэтага канфлікту невядомы чалавек сарваў журналісцкі бэджык з карэспандэнта «Брэсцкай газэты» Станіслава Коршунава і пагражаў разьбіць галаву маладому чалавеку, які здымаў падзеі на камэру.

Актывісты лічаць, што распачатая супраць іх справа аб падпале Дому Правасудзьдзя — толькі падстава, каб зрабіць ператрус і забраць кампутарную тэхніку. Аднак гэтая справа набыла новы характар, калі дэмакратычная грамадзкасьць Берасьця даведалася пра выпадак, што адбыўся ў сям’і берасьцейцаў Мікалаевых.
Галава сям’і Аляксандар Мікалаеў паведаміў, што ані ён, ані ягоныя сямейнікі не ўваходзяць у ніякія партыі і рухі, і тое, што адбываецца зь імі, выклікае ў іх шок і недаўменьне.

Аляксандар Мікалаеў паведаміў, што ўвечары 3 ліпеня ягоны сын Ігар разам з маці і сябрамі быў на вуліцы. Раптам хлопца пачалі затрымліваць людзі ў цывільным. З дапамогай маці і сяброў яго адбілі. Аднак, вярнуўшыся дахаты, заўважылі, што за кватэрай назіраюць асобы ў цывільным. 5 ліпеня а 14:30 у кватэру прыйшлі зь ператрусам.

Аляксандар Мікалаеў: «Было 4 чалавекі ў цывільным і ўчастковы. Яны зайшлі, прад’явілі ордэр на ператрус кватэры. Стаў чытаць гэтае прадпісаньне на ператрус. Там было пазначана, што ў сувязі з падзеямі 15 мая ў Менску ў Доме Правасудзьдзя, там нехта нешта падпаліў, я ня ведаю. І наш сын зьяўляецца адным з падазраваных у сувязі з гэтымі падзеямі. Я кажу, што мой сын у Менску ня быў ужо некалькі гадоў. Але адзін з правяраючых сказаў, што «хутчэй за ўсё, ваш сын зьяўляецца адным з арганізатараў гэтага тэракту, таму ў Менску яму быць не абавязкова. Ён можа адсюль кіраваць тэрарыстычнымі дзеяньнямі».

Яму шыюць „арганізацыю тэрарыстычнай групы“, ці як гэта назваць, нават ня ведаю. Кватэру абшуквалі дзьве з паловай гадзіны. На пытаньне гаспадара, навошта забіраюць кампутары, адказалі: «каб шукаць плян Дома правасудзьдзя і плян падпалу гэтага Дома.

Пасьля гэтых падзеяў мой сын вырашыў выехаць за межы Беларусі, таму што яму шыюць арганізацыю тэрарыстычнай групы, ці як гэта назваць, нават ня ведаю».

Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», лічыць, што гэта — «Непрыкрыты палітычны перасьлед. Зразумела любому, што яны ня маюць ніякага дачыненьня да гэтага падпалу.
Гэта за вушы прыцягнутыя аргумэнты. Усе гэтыя перасьледы абсалютна беспадстаўныя. Калі нават прагледзець пад мікраскопам усе гэтыя акцыі, там няма ніякага складу злачынства ані ўдзельнікаў, ані арганізатараў у тым ліку. Гэта не падпадае ані пад якую адказнасьць. Гэта чыстай вады палітычны перасьлед».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць