Здарэнні55

Віцяблянка заплаціла маскоўскаму ашуканцу Br9 млн за «халяўную» «Аўдзі-А6»

Віцяблянка заплаціла маскоўскаму ашуканцу Br9 млн за «халяўную» Аўдзі-А6,
паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пракурор Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзімір Шалухін.

У траўні гэтага года 28-гадовай маладой жанчыне на мабільны тэлефон прыйшло паведамленне пра перамогу ў рэкламнай акцыі кампаніі «Welcom-Telecom». У якасці ўзнагароды ёй была абяцаная новенькая Аўдзі-А6. Жанчына патэлефанавала па кантактным тэлефоне, дзе ёй пацвердзілі сказанае і прапанавалі азнаёміцца з умовамі акцыі на афіцыйным сайце кампаніі ў інтэрнэце. Інфармацыя, атрыманая ў сусветнай павуціне, пераканала віцяблянку ў рэальнасці нечаканай удачы. Не верачы свайму шчасцю, яна звязалася з нейкім Жэнем, указаным у якасці кантактнай асобы, і пацікавілася, як забраць прыз. «Нічога складанага», — запэўніў яе на другім канцы дроту прыязны мужчына, дадаўшы, што ёй толькі варта заплаціць 1% ад цаны аўтамабіля за афармленне дакументаў, а астатнія пытанні па дастаўцы кампанія бярэ на сябе.

Сабраўшы ўсе свае зберажэнні, віцяблянка перавяла на прыватнае імя ў Маскву Br2,2 млн.
Праз некаторы час прадстаўнік кампаніі ператэлефанаваў, паведаміў, што грошы дайшлі, аўтамабіль да адпраўкі рыхтуецца, ды толькі, можа, дама жадае атрымаць свой прыз наяўнымі? Дама пагадзілася. За гэта ў яе папрасілі яшчэ 1,5% цаны машыны ў якасці даплаты за банкаўскі перавод. Прабегшыся па сябрах-знаёмых, пераможца супермегаакцыі наскрэбла неабходную суму, але ў валюце. Аднак «Жэня» праявіў разуменне, пагадзіўшыся прыняць і даляры, і еўра. Затым пайшлі новыя раптоўныя затрымкі, абяцанні, сціплыя просьбы аб выплаце грошай у сувязі з чарговымі форс-мажорнымі абставінамі. Скончылася гісторыя трывіяльна: знікненнем сайта ў інтэрнэце і абарванымі кантактамі з мілым «Жэнем».

На ўсведамленне сябе ахвярай ашуканцаў жанчыне спатрэбілася некалькі месяцаў і Br9 млн агулам.
Цяпер па яе заяве аддзелам унутраных справаў Кастрычніцкага раёна Віцебска вядзецца праверка, вырашаецца пытанне пра распачынанне крымінальнай справы па арт.212 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі).

Характэрна, што 18 ліпеня ў АУС Кастрычніцкага раёна паступіла аналагічная заява ад 51-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра. За мару пра аўтамабіль чарговая «пераможца» гэтай жа акцыі заплаціла 59 тыс. расійскіх рублёў, дадаў Уладзімір Шалухін.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі12

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

Дапамога сем'ям у ЕС: якія краіны прапануюць лепшае сацыяльнае забеспячэнне1

Ігар Случак збіў Алеся Пілецкага. Справай займаецца паліцыя79

У Екацярынбургу доктарка з 26-гадовым стажам забіла сваіх дзяцей і скончыла жыццё самагубствам

Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа напярэдадні канцэрта39

«Я за тое, каб мы яшчэ паспрабавалі. Я, прынамсі, яшчэ не спрабаваў…» Ціханоўскі паставіў сабе дэдлайн для вынікаў у барацьбе з рэжымам25

Максім Мірны стаў кансультантам у трэнерскім штабе Арыны Сабаленкі1

У Мінску хлопчык выпаў з акна пятага паверха. Дзіця загінула

Як пасля 2020 года склаўся лёс маладой пракуроркі Валерыі Таратынка?9

«Ужо тры гады я не размаўляю з мамай па ейнай ініцыятыве». Яна Латушка — пра палітыку, сям’ю і будучыню Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі12

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць