Грамадства11

За студзень—ліпень колькасць насельніцтва Беларусі паменшылася на 13,6 тыс. чалавек

За студзень-ліпень 2011 года колькасць насельніцтва Беларусі паменшылася на 13,6 тыс. чалавек. На 1 жніўня ў краіне пражывала 9 млн. 467,3 тыс. чалавек, паведамляе Белстат.

Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 19.772 чалавекі колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры станоўчым міграцыйным прыросце 6.131 чалавек.

У Мінску за сем месяцаў колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 864,1 тыс. да 1 млн. 867,2 тысяч, у той час як у астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся.

У Гомельскай вобласці на 1 жніўня налічвалася 1 млн. 432,3 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2011 года — 1 млн. 435 тыс.); Мінскай — 1 млн. 409,4 тыс. (1 млн. 411,4 тыс.); Брэсцкай — 1 млн. 393,6 тыс. (1 млн. 394,7 тыс.); Віцебскай — 1 млн. 217,1 тыс. (1 млн. 221,8 тыс.); Магілёўскай — 1 млн. 83,9 тыс. (1 млн. 88,1 тыс.); Гродзенскай — 1 млн. 64,1 тыс. (1 млн. 66 тыс.).

За студзень-ліпень 2011 года ў Беларусі нарадзілася 60.430 дзяцей (на 2.087 менш у параўнанні са студзенем-ліпенем 2010 года), памерла 80.202 чалавекі (на 67 чалавек менш).

За сем месяцаў гэтага года ў краіну прыбыло 9.772 чалавекі, з’ехала — 3.641.

Колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 7,9% (да 42.731), разводаў — на 9,5% (да 21.624). На тысячу зарэгістраваных шлюбаў прыпадала 506 разводаў, у той час як за студзень-ліпень 2010 года — 499.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць