Грамадства33

Газета «Туризм и отдых» на парозе банкруцтва

Яшчэ для аднаго недзяржаўнага выдання надышлі цяжкія часы.

Для газеты «Туризм и отдых» надышлі цяжкія часы. Як, зрэшты, і для ўсіх беларускіх камерцыйных выданняў, газет.
З вясны і ўсё лета на гэты конт раздаваліся асобныя галасы калегаў — з «Прессбола» і іншых выданняў. Цяпер і мы дадаем свой.
Прадаваць інфармацыю на папяровым носьбіце больш не выгадна.
Дакладней — амаль не выгадна. Дакладней — можа быць, гэта і выгадна, але толькі ў тым выпадку, калі мінімізаваць рызыкі д’ябальскія (лепш слова не падбяру!) расцэнкі на рэкламу. Мы не мінімізавалі. Не змаглі. Рука не паднялася. Цяпер, па восені, сітуацыя стала зразумелай і сумна вызначанай. Ясней няма куды і куды ўжо горай. Ва ўмовах існавання двайнога курса (камерцыйнага і Нацбанка) і шалёнай інфляцыі выдавецкі,
газетны бізнэс фактычна аказваецца на мяжы выжывання.

Магчыма, гэта тычыцца далёка не ўсіх выданняў і кампаній. Магчыма, там, дзе спонсар і інвестар — дзяржава,

і ў гэтых эканамічных умовах можна выпускаць раскошныя глянцавыя і шматстаронкавыя газеты і часопісы
ці, напрыклад, купляць самалёты. Але там, дзе адзіны «інвестар», — паняцце аб сумленні, салідарнасці і павага да партнёраў па бізнесе, побач з якімі плячом да пляча стаіш 17 гадоў, там гаворка можа ісці толькі аб выжыванні. Думаю, што гэтая думка тычыцца не толькі газет.

Усё лета мы, адчуваючы хісткае становішча турбізнесу і разумеючы, што сезон — мякка кажучы, так сабе, працавалі з рэкламадаўцамі па курсе Нацбанка.

У выніку ў тры разы зменшыліся нашы даходы ад рэкламы. У той час як выдаткі на паперу, друк, распаўсюд у суме рэальна павысіліся ў тры разы.

Вядома, так далей працягвацца не магло, не можа і не будзе. Для таго каб захаваць газету ў больш-менш паўнавартасным выглядзе, а не ператварыць яе выключна ў рэкламны лісток,

мы вымушаны пайсці на комплексныя радыкальныя меры.
Рэклама павінна акупіць не толькі тыя палосы, на якіх выходзіць, але і старонкі з тэкстамі, з інтэрв’ю, нататкамі і артыкуламі, якія патрэбныя аўдыторыі не менш, чым рэкламная інфармацыя. Таму, мы спадзяемся, што нашы рэкламадаўцы — беларускія турфірмы — з разуменнем паставяцца да нашых крокаў.

Хутчэй за ўсё, ужо ў наступным нумары «ТиО» разам з памяншэннем колькасці палос будуць паменшаныя памеры рэкламных модуляў. Акрамя таго, мы прапануем нашым паважаным партнёрам-рэкламадаўцам іншыя, значна больш ёмістыя варыянты размяшчэння. Безумоўна, мы пастараемся кампенсаваць усе «прасторавыя» страты ў газеце новымі магчымасцямі размяшчэння рэкламы і інфармацыі на нашым сайце Бф TIO.by.

У гэтых умовах мы, як зноў такі і шматлікія калегі, бачым выйсце для захавання выдання ў развіцці інтэрнэт-рэсурсу. У дадзены момант наш сайт — безумоўны лідар у частцы навінавага турыстычнага кантэнту, інфармацыі і інтэрактыўнай пляцоўкі для прафесіяналаў турбізнесу. Цяпер наша задача зрабіць рэсурс любімым і наведвальным шараговым спажыўцам турпрадукта. У свой час мы дамагліся гэтага, працуючы ў друкаванай версіі.

Не сумнявайцеся, даможамся гэтага і цяпер. Заставайцеся з намі!

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы4

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы4

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць