Афіша11

У Мінску адновяць тэатр часоў Буйніцкага

«Беларуская вечарына ў стылі Ігната Буйніцкага», прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння акцёра і тэатральнага дзеяча, адбудзецца 15 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Музычны зав., 5) у Мінску.

У часе мерапрыемства госці ўбачаць, як студэнты Універсітэта культуры «паспрабуюць праспяваць і станцаваць тое, што было пры Буйніцкім»; будзе гучаць хор.

Ад 22 жніўня ў музеі працуе выстава «Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра», на якой прадстаўленыя арыгінальныя фота, паштоўкі з выявай Буйніцкага і акцёраў яго трупы, копіі афіш і праграм з анонсамі іх выступаў. Экспазіцыя створаная з дакументаў ўласнага фонду і фондаў Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Ігнат Буйніцкі нарадзіўся 22 жніўня 1861 у вёсцы Палівачы (цяпер Глыбоцкі раён). Скончыў Рыжскае каморніцкае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Вярнуўся ў родныя мясціны, дзе працаваў каморнікам.

Самадзейны тэатр Буйніцкі заснаваў у 1907 годзе ў сваёй сядзібе ў Палівачах. У рэпертуары былі невялікія сцэнкі і пастаноўкі па творах Крапіўніцкага, Ажэшкі, Чэхава, Каганца, Купалы. У 1913 годзе тэатр Буйніцкага быў зачынены з-за фінансавых цяжкасцяў. Праз чатыры гады тэатральны дзеяч ініцыяваў арганізацыю Першага беларускага таварыства драмы і камедыі — прафесійнага тэатра ў Мінску, які стаў папярэднікам тэатра ім. Янкі Купалы.

Падчас Першай сусветнай вайны Буйніцкі быў на вайсковай службе ў Маладзечне. 22 верасня 1917 года ён памёр на сцэне падчас рэпетыцыі (ён займаўся салдацкай самадзейнасцю). Яго пахавалі на мясцовых могілках, але пазней перапахавалі ў Празароках на цэнтральнай плошчы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы4

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць