Ганута. Свянцянскі павет. Селянін з вёскі Высокая Прыстань Міхал Мамай з жонкай павезлі хрысціць дзіця селяніна Сымона Мамая. З кумамі была і бабка Аляксандра Кізік. Дадому варочаліся, а 8 гадзіне вечара. На дарозе, каля млына, праламаўся мост і конь з павозкай і седакамі з 7 аршыннай вышыні рынуліся ў ваду. Дзіця і конь утапіліся, а бабка зламала нагу. Кум і кума засталіся цэлымі. Дзіця знайшлі на другі дзень.
«НН». № 46. 1911.
12 лістапада гаспадарчы суд спыніў выхад газеты «Пагоня». Рашэнне хоць і выклікала шок, разглядаецца як чарговая рана — не смяротная, мо і не апошняя. Няма таго пачуцця безнадзейнасці, якое выклікала 4 гады таму кожная забарона, кожны разгон.
«НН». № 47. 2001.
Дарэчы, 105 гадоў таму, 23 лістапада 1906 г. (10 лістапада паводле старога стылю) выйшаў першы нумар «Нашай Нівы».
Каментары