Здарэнні11

Міліцыя: Сёлета ад злачынстваў у быце пацярпела 2 тыс. 132 чалавекі

75% пацярпелых — жанчыны.

Паводле даных МУС, у Беларусі сёлета ад злачынстваў у быце пацярпела 2 тыс. 132 чалавекі. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Алег Каразей 24 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў,

75% пацярпелых — жанчыны.
Больш за 80% ад усіх злачынстваў — «не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі і менш цяжкія». Штогод расце лік спраў па артыкулах Крымінальнага кодэкса «Прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання», «Катаванне», «Пагроза забойствам». У 2011 годзе па такіх артыкулах распачата больш за 1.800 крымінальных спраў.

Як паведаміў Каразей, адначасова скарачаецца лік забойстваў і фактаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў у сям’і.

Сёлета было забіта 100 чалавек, у тым ліку 48 жанчын.
Для параўнання: у 2010 годзе мужамі ці блізкімі людзьмі ў Беларусі было забіта 74 жанчыны, у 2009 годзе — 91, у 2008-м — 96, у 2007-м — 115.

Як расказаў Каразей, больш чым палова людзей, якія ўчыняюць злачынствы ў быце, нідзе не працуюць, трэцяя частка была раней асуджаная. Больш за 80% забойстваў і фактаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў у сям’і ўчыняюцца пасля ўжывання спіртнога. Прычым у большасці выпадкаў алкагольныя напоі сумесна распіваюць злачынец і ахвяра. Прыкладна траціна пацярпелых ад бытавога гвалту нідзе не працуюць, 35% займаюцца некваліфікаванай працай. У 16% бытавых злачынстваў ахвярамі станавіліся жанчыны, якія знаходзяцца на пенсіі.

Прадстаўнік МУС таксама расказаў, што

кожны месяц у органах унутраных спраў фіксуецца больш за 20 тыс. зваротаў з нагоды сямейна-бытавых канфліктаў.
У большасці выпадкаў звяртаюцца жанчыны. Супрацоўнікі міліцыі не заўсёды бачаць неабходнасць ці магчымасць прыцягваць грамадзяніна да адказнасці з прычыны недасканаласці цяперашняга заканадаўства аб гвалце ў сям’і. Таму праца першапачаткова будуецца на правядзенні прафілактычных гутарак.

Як адзначыў Каразей, часта ахвяры дамашняга гвалту не хочуць прыцягваць мужоў і сваякоў да адказнасці. З боку МУС праводзіцца праца з мэтай пераканаць іх звяртацца ў міліцыю. Прадстаўнік МУС таксама рэкамендуе паведамляць у міліцыю пра бытавы скандал яго выпадковым сведкам, напрыклад суседзям — гэта можа дапамагчы захаваць жыццё ці здароўе ахвяры гвалту.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць