Аўто2828

З 3 снежня паліва падаражэла на 10%

Літр бензіну АІ-92 каштуе 5 700 рублёў, АІ-95 — 6 100, дызельнае паліва — 6 300 рублёў.

3 снежня адбылося чарговае павышэнне рознічных цэн на нафтапрадукты. Паліва падаражэла ў сярэднім на 10%.

Кошт літра бензіну Нармаль-80 павысіўся да 5.400 рублёў (ранейшая цана — 4.900 рублёў), бензіну АІ-92 — да 5.700 рублёў (5.150 рублёў), бензіну АІ-95 — да 6.100 рублёў (5.550 рублёў), дызельнага паліва — да 6.300 рублёў (5.750 рублёў).

Гэта адзінаццае падаражанне паліва з пачатку гэтага года.
Апошні раз цэны на паліва ў Беларусі павышаліся 10 лістапада. Бензін падаражэў у сярэднім на 3,5%, дызельнае паліва — на 7%.

Раней чакалася, што чарговае павышэнне кошту паліва адбудзецца 1 снежня. Аднак віцэ-прэм’ер Сяргей Румас 30 лістапада ў парламенце заявіў, што ў гэты дзень кошт паліва не павялічыцца, бо рашэнне па гэтым пытанні ўрадам яшчэ не прынята.

Румас нагадаў, што ўрад зрабіў больш жорсткімі абмежавальныя меры, накіраваныя на скарачэнне вывазу паліва за межы Мытнага саюза. 18 лістапада была прынята пастанова, згодна з якой грамадзяне могуць выязджаць за мяжу на сваім аўтамабілі не часцей за адзін раз у восем дзён, а не ў пяць, як раней. «Але не скажу, каб гэта моцна змяніла сітуацыю», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Па яго словах, штодня мытныя органы фіксуюць шматлікія чэргі на мяжы. «Усё гэта адбываецца ў сувязі з захаваннем значнай розніцы ў кошце на паліва», — сказаў Румас.

У сітуацыі, якая склалася, падкрэсліў ён, ёсць толькі адзін рэцэпт —

«паступовае прывядзенне цэн да ўзроўню, які зробіць масавы вываз паліва эканамічна немэтазгодным».

Аляксандр Лукашэнка 15 лістапада заяўляў, што да снежня рост цэнаў будзе «пагашаны», бо «хопіць здзеквацца з народу».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць