Усяго патроху

Мінулая восень у Беларусі стала самай сухой за 30 гадоў

У гэтым годзе восень у Беларусі была незвычайна сухой і цёплай. Сярэдняя тэмпература паветра за сезон склала плюс 7,4 градуса пры кліматычнай норме плюс 6,3 градуса. Аб гэтым сёння паведаміла ў ходзе online канферэнцыі на сайце БЕЛТА «Прагноз надвор’я: угадваем або вылічваем?» начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Алена Камароўская. Паводле слоў спецыяліста, такой цёплай восень у нашых шыротах бывае прыкладна адзін раз у тры-чатыры гады, а такой сухой — раз у 30 гадоў.

Гэтай восенню ў Беларусі цёплымі былі ўсе тры месяцы.
Тэмпература паветра ў верасні склала плюс 13,5 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 1,6 градуса. Такі цёплы верасень бывае прыкладна раз у сем гадоў.

Сярэдняя тэмпература паветра ў кастрычніку была блізкая да кліматычнай нормы (плюс 6,2 градуса) — 6,3 градуса цяпла. Пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз плюс 5 градусаў у бок паніжэння (заканчэнне вегетацыйнага перыяду) ажыццявіўся на большай частцы тэрыторыі краіны 13–15 кастрычніка, па паўночнай палавіне рэспублікі — на 4–8 дзён раней за звычайныя тэрміны, па паўднёвай палавіне — на 9–17 дзён раней. Толькі ў Шаркаўшчыне і Верхнядзвінску гэты перыяд адбыўся 26 кастрычніка — на 5–6 дзён пазней.

Сярэдняя месячная тэмпература паветра лістапада склала плюс 2,3 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 1,6 градуса. Устойлівага пераходу сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз нуль градусаў (што азначае пачатак зімы) у лістападзе так і не адбылося.

Гэтай восенню выпала 79 мм ападкаў, што складае 50 працэнтаў кліматычнай нормы. Такая малая колькасць ападкаў у Беларусі за асеннія месяцы рэгіструецца прыкладна раз у 30 гадоў. Найбольш ападкаў выпала ў Віцебскай вобласці — 107 мм (64 працэнта кліматычнай нормы), найменш — у Брэсцкай — 50 мм (33 працэнты нормы).

У верасні ў сярэднім па рэспубліцы выпала 36 мм ападкаў (61 працэнт нормы), у кастрычніку — амаль 29 мм ападкаў (57 працэнтаў). А самым сухім з асенніх месяцаў быў лістапад — у сярэднім па Беларусі выпала 14 мм ападкаў (29 працэнтаў кліматычнай нормы). Такая і меншая колькасць ападкаў фіксуецца ў лістападзе прыкладна раз у 30 гадоў. Найбольш сухой была першая дэкада месяца, калі ў сярэднім па Беларусі выпала 0,2 мм ападкаў, або 1 працэнт дэкаднай кліматычнай нормы. На асобных метэастанцыях Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей такога сухога лістапада не адзначалася ні разу за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

Паводле даных сіноптыкаў,

самай цёплай восень у Беларусі была ў 1967 годзе, калі сярэдняя тэмпература сезона склала плюс 9 градусаў, а самай халоднай — у 1993 годзе
з сярэдняй тэмпературай паветра плюс 3,2 градуса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста1

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо не ведаю, што рабіць». Работніца чатыры месяцы не магла ніяк звольніцца з сельскай гаспадаркі8

Чаму турбулентнасць пры палётах на самалётах здараецца ўсё часцей2

Як выглядаюць боксы ў школах, дзе будуць захоўваць тэлефоны вучняў ФОТЫ5

Кватэры ў гэтых дамах давалі алімпійскім чэмпіёнам. Колькі цяпер тут каштуе жыллё?2

Брэсцкі школьнік перамог у Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе. Яго мама расказала, як вырасцілі генія14

На Валааме, дзе нядаўна былі Лукашэнка з Пуціным, павесілі фрэску, як расійскі вайсковец з Z перавязвае параненага ўкраінскага салдата20

Армяніна, які сядзіць больш за 20 гадоў за стварэнне ў Гомелі злачыннай групоўкі, асудзілі яшчэ за тры жорсткія забойствы5

Топ-спецыялістку па маркетынгу з МТБанка асудзілі за ўдзел у пратэстах5

Некаторых мужчын называюць «каструльшчыкамі». Хто гэта?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста1

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць