Эканоміка

Белстат: Інфляцыя з пачатку года склала 107,5%

З 1 па 20 снежня спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 1,7%

З 1 па 20 снежня спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 1,7% (з 1-га па 13-е — на 1,5%, з 14-га па 20-е — на 0,2%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольш прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на піва (7,6%), ялавічыну першай катэгорыі (5,6%), фруктовыя сокі (4,7%), маянэз (3,5%), маргарын (3,2%), жывую рыбу (2,8%), мясныя паўфабрыкаты з ялавічыны, паўвэнджаную каўбасу, мясныя і рыбныя кансервы, аўсяныя шматкі «Геркулес», пшанічную муку, кандытарскія вырабы, безалкагольныя напоі (1,5–2,6%), бензін (10,3%), медыкаменты (5,4%), посуд (3,3%), трыкатажныя вырабы (2,2%), тканіны (1,9%), паслугі дашкольных устаноў (93,9%), медыцынскія паслугі (11,1%), бытавыя паслугі (6,8%), паслугі сувязі (6,2%), паслугі культуры (4,1%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (3,2%).

Патаннелі пшанічна-аржаны хлеб (0,1%), тлусты тварог (0,3%), морква (0,9%), смятана (1,1%), проса (1,4%), белакачанная капуста (1,9%), малако (2,9%), паўфабрыкаты з мяса птушкі (3%), грэчка (3,1%), алей (4%).

Са студзеня па лістапад 2011 года спажывецкія цэны выраслі на 104%, з улікам 20 дзён снежня — на 107,5%.

Міністр фінансаў Андрэй Харкавец заявіў 16 снежня, што па выніках года рост цэн можа скласці 120% (2,2 разу).

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка6

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць