Грамадства22

Павел Севярынец прыехаў у Віцебск — відэа

Палітвязня-«хіміка» адпусцілі першы за паўгода адпачынак, і заўтра ў сямейным коле ён адзначыць сваё 35-годдзе.

Але настрой зусім не святочны, кажа Павел, і думкі зусім пра іншае:

«Які настрой… Я прыехаў дахаты, да бацькоў, хоць і з хіміі, і ўсяго на пару дзён. Але шмат каму ў гэты час нашмат цяжэй: ад Андрэя Саннікава, які адбывае зняволенне тут, пад Віцебскам, не даходзяць лісты. У Глыбоцкай турме пад вартай палітвязень Зміцер Дашкевіч. Тут, у віцебскім СІЗА, трымаюць Сяргея Каваленку, гэта яшчэ адзін палітвязень… Мяркую, што за тыя колькі дзён, колькі я буду ў Віцебску, трэба неяк дапамагчы і зняволеным, і іх сем’ям».

30 снежня ў Паўла дзень народзінаў. Ён мяркуе, што гэта й стала галоўнай падставай, каб яго ўрэшце адпусцілі ў адпачынак: адміністрацыя спецкамендатуры № 7 дазволіла яму паездку дахаты, каб пазбегнуць масавага прыезду гасцей — апазіцыйных актывістаў.

Увечары 28 снежня сябры адвезлі Паўла Севярынца ў Мінск, за пару гадзінаў ён правёў некалькі сустрэчаў, і ўрэшце, а палове шостай раніцы 29 снежня прыехаў цягніком «Баранавічы-Полацк» у Віцебск.

Ён выбачаўся за першае кароткае інтэрв’ю пасля бяссоннай ночы, але перш чым паехаць дахаты адпачываць, накіраваўся «адзначацца» ў Першамайскі РАУС. Потым ён мусіць паведаміць у сваю спецкамендатуру, што дабраўся да Віцебска без прыгодаў.

Але нават адзначыць навагоднія святы разам з сям’ёй палітвязню не ўдасца:
1 студзеня ён мусіць быць зноў на «хіміі» , так што выехаць з Віцебска давядзецца 31 снежня ў 23.43, за некалькі хвілінаў да Новага года, які сустрэне ўжо ў цягніку, па дарозе на Брэстчыну.

16 траўня 2011 Павел Севярынец быў асуджаны за арганізацыю паслявыбарчых пратэстаў на тры гады «хіміі» і быў накіраваны адбываць пакаранне ў вёску Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу12

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай1

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка6

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу12

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць