Усяго патроху11

Водны маршрут з «варагаў у грэкі» па Магілёўшчыне будзе стартаваць у Александрыі

Магілёўскі аблвыканкам выдзеліў два гады таму 3,8 млрд рублёў, але гэтых грошай мала.

У Магілёўскай вобласці вядуцца працы па стварэнні новага воднага турыстычнага маршруту «З вараг у грэкі», які будзе праходзіць па Дняпры.

Новы водны маршрут Александрыя — Магілёў — Буйнічы — Баркалабава прадугледжвае наведванне шэрагу месцаў ва ўсіх гэтых населеных пунктах.

Так, у Магілёве і Александрыі прадугледжваюцца экскурсіі, у Баркалабава — візіт у мясцовы манастыр, дзе калісьці быў напісаны вядомы Баркалабаўскі летапіс, у Буйнічах — наведванне заасада, этнаграфічнай вёскі, апетага Канстанцінам Сіманавым Буйніцкага поля.

Як распавёў ініцыятар праекта, дырэктар Магілёўскага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа Георгій Маліноўскі, у Буйнічах для такіх водных турыстаў, якія будуць падарожнічаць ужо наяўнымі катарамі на 30–70 пасажыраў; прадугледжана пабудаваць прыстань, эстакаду праз поплаў і серпантын-лесвіцу. «Катар прыбыў на прыстань. Ад прыстані метраў 800–900 пешкі па лесвіцы падымаюцца на пасадачную пляцоўку на дыліжанс і ландо», паведамляе ej.by.

На іх наведвальнікі будуць кіравацца ў заасад. Таксама там ужо ёсць конная дарожка, роварная і пешая, даўжынёй 2 км», — распавёў ён.

Ландо і дыліжанс плануецца замовіць у Польшчы. Кошт кожнага — каля 20 тысяч еўра.

Таксама ў Буйнічах зараз вядзецца перабудова былога інтэрната каледжа пад гасцініцу на 200 пастаяльцаў. Як распавёў Георгій Маліноўскі, у ёй будуць уладкаваныя двухмесныя нумары з выгодамі, прадугледжаны дыска-клуб, інтэрнэт-кафэ, зала для фізічных практыкаванняў.

Як адзначыў Маліноўскі, пабудаваць гасцініцу плануецца да ліпеня, эстакаду, серпантын-лесвіцу, інфраструктуру для інвалідаў — да восені. Аднак на дадзены момант праблемай з’яўляецца недахоп фінансавання. Раней Магілёўскі аблвыканкам выдзеліў на рэалізацыю праекта 3,8 млрд рублёў.

«Але гэтыя грошы выдзяляліся 2 гады таму. Цяпер яны не маюць той вагі, што раней», — кажа дырэктар каледжа.

Разам з тым, Георгій Маліноўскі настроены аптымістычна адносна планаў ўвасаблення новага турыстычнага маршруту ў жыццё і спадзяецца, што грошы будуць знойдзеныя.

Акрамя таго, ён лічыць мэтазгодным развіццё маршруту з прыцягненнем замежных інвестараў, у першую чаргу з краін Скандынавіі.
«Трэба клікаць датчан, шведаў, і пускаць маршруты не толькі з Александрыі, а з вытокаў Дняпра або з Балтыйскага мора, па тых месцах, дзе ладдзі па зямлі цягалі. Ёсць людзі бізнесу, якія могуць зацікавіцца гэтым», — упэўнены ініцыятар новага праекта.

***

Паводле афіцыйнай біяграфіі Лукашэнка нарадзіўся ў Копысі Аршанскага раёна, Александрыя Шклоўскага раёна побач, на іншым баку Дняпра. Менавіта тут да вайны жыла яго маці, тут яна засталася пасля нараджэння сына.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці9

У радзільні расійскага Новакузнецка за навагоднія святы памерлі дзевяць немаўлят5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць