Надвор'е22

На поўначы — зіма, на поўдні — вясна

На гэтым тыдні будзе няўстойлівае для красавіка і халоднае надвор'е

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў на відэабрыфінгу 2 красавіка на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by).

Разам з тым, адзначыў ён, сённяшнія снег і завіруха не з’яўляюцца анамаліямі для гэтага перыяду. «Снег у пачатку красавіка выпадае часта», — сказаў сіноптык, адзначыўшы,

што, напрыклад, 9 красавіка 2003 года слой снегу ў Мінску дасягаў 6 см.

У аўторак, паведаміў Рабаў, надвор’е ў Беларусі ненадоўга палепшыцца — толькі месцамі магчымы невялікі кароткачасовы і мокры снег. У начныя і ранішнія часы на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15–18 м/с. Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе 0°С — мінус 6°С, днём — плюс 2–9°С.

Паводле слоў сіноптыка, зацішша ў надвор’і будзе недоўгачасовым,

ужо ў сераду праз Беларусь чакаецца рух чарговага цыклону. Надвор’е будзе даволі кантрасным: на поўначы — зіма, на поўдні — вясна.
На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом. Днём па паўночнай палове месцамі чакаецца моцны снег, наліпанне мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3°С — плюс 3°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 7°С. Максімальная днём будзе вагацца ад 0°С на поўначы да плюс 13°С на поўдні краіны.

У чацвер захаваецца ўплыў цыклону, які будзе перамяшчацца ўглыб Расіі. Таму на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, а па поўначы Віцебскай вобласці ў асобных раёнах — моцны мокры снег. Днём ападкі паступова спыняцца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная днём плюс 2–9°С, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці — на пару градусаў цяплей.

У пятніцу, паводле слоў сіноптыка, надвор’е будзе фарміраваць падвышаны фон атмасфернага ціску, будуць праясненні, і ў дзённыя часы парадуе сонца.
Гэта будзе найлепшы дзень на тыдні, адзначыў Рабаў. Чакаецца пераважна без ападкаў, тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 5°С, пры праясненнях да мінус 7°С. Днём будзе даволі воблачна, і тэмпература паветра складзе плюс 3–10°С, па поўдні да плюс 12°С.

Як заявіў спецыяліст, у бліжэйшыя выхадныя атмасферныя франты Заходняй Еўропы стануць прычынай пагаршэння надвор’я. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў суботу мінімальная ноччу мінус 4°С — плюс 3°С, максімальная днём плюс 3–10°С, па паўднёвым усходзе да плюс 13°С. У нядзелю чакаецца паўночны вецер і тэмпература паветра ноччу панізіцца да 0°С — мінус 7°С. Днём чакаецца 0°С — плюс 9°С.

«Такі тэмпературны фон на 1–3°С халаднейшы за звычайны для гэтых чыслаў красавіка», — сказаў Рабаў. Так холадна ў Беларусі бывае адзін раз на 8 гадоў.

Як паведаміў сіноптык, на бліжэйшыя суткі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі аб’яўлена штармавое папярэджанне: ноччу і раніцай на дарогах чакаецца галалёдзіца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію29

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк жорстка выказаўся пра Каржа: Антыэстэтычнае, антымастацкае шарлатанства, разлічанае на дэгенератыўнае ўспрыняцце142

Беларус два гады збіраў дробныя купюры. Паглядзіце, колькі атрымалася сабраць1

Стрыптыз на вачах у суседзяў у Брэсце скончыўся для дзяўчыны крыміналкай4

Гомельская чыноўніца адсудзіла ў працадаўцы 10 тысяч долараў і раскрыла свой заробак. Верагодна, пазоў аплацяць з гарадскога бюджэту5

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію29

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць