У Бялыніцкім раёне падчас правядзення раённых алімпіядаў па сусветнай гісторыі вучні школаў з беларускай мовай навучання вымушаныя былі выконваць заданні й даваць адказы на расійскай мове.
Беларускамоўных варыянтаў заданняў па гісторыі «сейбіты разумнага, добрага, вечнага» з Бялыніцкага РАНА нават не падрыхтавалі. Між тым, лічыцца, што ўсе вясковыя школы ў Бялыніцкім раёне з’яўляюцца школамі з беларускай мовай навучання.
Алімпіяды па гісторыі для вучняў розных класаў школ Бялыніцкага раёна прайшлі на базе СШ № 2 гарадскога пасёлка Бялынічы 28 сакавіка.
«Я разумеў не ўсе пытанні, бо шмат якія тэрміны адрозніваюцца ад таго, чаму нас вучылі ў школе, — кажа адзін з удзельнікаў алімпіяды па гісторыі, вучань
Сумна, што ў краіне, якая называецца Рэспублікай Беларусь, беларуская мова выцясняецца з ужытку нават у тых школах, дзе яна дэкларуецца як мова навучання.
Каментары