Расійскія датацыі газам складуць $2,6 млрд за год, і столькі ж нафтай
Уладзімір Сямашка ў Лондане: пастаўкі ў Беларусь венесуэльскай нафты дапамаглі рэспубліцы дабіцца добрых умоў паставак расійскай нафты.
Эканамічная выгада Беларусі ад ільготных паставак расійскага газу складзе 2,6–2,7 мільярда долараў за год, заявіў першы
«Што да газу, то калі элементарна падлічыць, калі б не было пагаднення, то цана газу была б у сярэднім 335–340 долараў (за тысячу кубаметраў).Сёння, вы ведаеце, мы атрымліваем газ па цане 165,6 долара, і калі ўлічыць, што мы сёлета атрымаем недзе амаль 22,7 мільярда кубаметраў, то, такім чынам,
розніца атрымліваецца прыкладна 2,6–2,7 мільярда долараў за год. Гэта значныя лічбы», — сказаў Сямашка агенцтву РІА Новости 19 мая ў Лондане,дзе прайшло пасяджэнне Савета кіраўнікоў ЕБРР.
«Што да нафты, то гэта лічба прыкладна таго ж парадку, калі б мы плацілі пошліну»,— дадаў першы
«Напярэдадні гэтага года мы перагледзелі некалькі ўмоў па цэнавай формуле пастаўкі нафты з РФ у Беларусь, што дало свой станоўчы эфект ацэначна 0,6–0,7 мільярда долараў», — сказаў Сямашка.
Он таксама зазначыў, што
пастаўкі ў Беларусь венесуэльскай нафты дапамаглі рэспубліцы дабіцца добрых умоў паставак расійскай нафты.
«У свой час венесуэльская нафта адыграла станоўчую ролю ў Беларусі. І хоць нам часта задаюць гэта пытанне з пэўнай падаплёкай, я адказваю так: «Калі б не было паставак венесуэльскай нафты ў мінулыя гады, то, напэўна, не было б пагаднення аб стварэнні адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў», — сказаў Сямашка.
«Сёння, дзякуй Богу, гэта пагадненне адбылося, і мы атрымліваем нафту на добрых умовах ад нашых партнёраў па МС і АЭП. На якіх умовах — вы ведаеце: гэта без пошліны і кватавання, а таксама іншых такога кшталту абмежаванняў.Так што ўсё ў свеце не праходзіць бясследна і ўзаемазвязана. Так што пастаўкі венесуэльскай нафты адыгралі добрую службу. І мы заўсёды ўдзячныя нашым венесуэльскім партнёрам», — дадаў ён.
Пры гэтым
Пасля таго як «Газпром» мінулай восенню стаў уладальнікам 100% акцый «Белтрансгаза», Беларусь атрымала значную скідку на расійскі газ. Сярэднегадавая цана сёлета складзе 165,6 долара за тысячу кубаметраў. У 2011 годзе сярэднегадавая цана для Беларусі склала 265 долараў за тысячу кубаметраў газу, павялічыўшыся на 41,5%.
Чакаецца, што цана на расійскі газ у 2013 годзе складзе 166 долараў, у
Каментары