Здарэнні

Ахвярамі ваеннага юрыста сталі 54 чалавекі

Тры гады юрысконсульт ДУ «Барысаўскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл» падманваў людзей, праводзячы фальшывую прыватызацыю іх жылля.

Скандал, звязаны з дзейнасцю ДУ «Барысаўскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл», якое распараджаецца жыллёвым фондам ваенных гарадкоў у Барысаве Мінскай вобласці, разгарэўся год таму. Менавіта тады ў дачыненні да юрысконсульта ваеннай установы была заведзеная крымінальная справа па прыкметах здзяйснення ім ашуканскіх дзеянняў у дачыненні да вялікай колькасці сем’яў былых і цяперашніх вайскоўцаў і іх сем’яў.

Цягам года ніякай інфармацыі па гэтай справе не давалі. Толькі ў Барысаве чуткамі зямля поўнілася, і пацярпелыя ад юрысконсульта людзі абівалі парогі розных ваенных і не толькі ведамстваў, спрабуючы знайсці абарону. Бо ваенны юрыст дзейнічаў ад імя Узброеных Сіл Беларусі і выдаваў адпаведныя дакументы. Тры гады ніхто не бачыў у яго дзеяннях падвоху, пакуль праўда нарэшце не адкрылася. Цяпер следства па скандальнай справе фактычна завершанае, і следчыя кажуць, што дзеянні ваеннага юрыста нанеслі не толькі велізарную шкоду дзяржаўным інтарэсам, але і сур’ёзна падарвалі аўтарытэт дзяржаўнай улады і Узброеных Сіл Беларусі.

Падчас расследавання высветлілі, што юрысконсульт ДУ «Барысаўскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл» з лістапада 2007 года па снежань 2010 года, знаходзячыся па месцы працы i ў iншых месцах горада Барысава, завалодаў ашуканскім спосабам грашовымі сродкамі 54 грамадзян у суме больш за 173 мільёны рублёў.

Грошы перадаваліся ваеннаму юрысту для аплаты за прыватызацыю жылля, але выкарыстоўваліся зусім для іншых мэтаў. Прасцей кажучы, юрысконсульт прысвойваў усе грошы, замест таго каб пералічваць на разліковы рахунак Барысаўскага райвыканкама.

Далей, дакладна ведаючы пра непаступленні названых грашовых сродкаў на разліковы рахунак Барысаўскага райвыканкама, юрысконсульт незаконна складаў ад імя ДУ «Барысаўскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл» дамовы куплі-продажу жылля, якія падаваў у натарыяльныя канторы Барысава і пасёлка Крупкі. У выніку дзеянняў падазраванага грамадзянамі былі незаконна заключаныя з ДУ «Барысаўскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл» 54 дамовы куплі-продажу жылля.

У выніку расследавання ваеннаму юрысту інкрымінаванае злачынства па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі — ч.4 арт.209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) і ч.3 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

Найбліжэйшым часам крымінальная справа мае быць перададзеная ў суд, які і вырашыць, наколькі абгрунтаваныя прэтэнзіі следства.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць