Культура5757

19-гадовы студэнт выпраўляецца ў кругасветнае падарожжа

Каля сябе ў Яўгена Ціханава толькі 500 даляраў.

Студэнт другога курса кулінарнага тэхнікума Яўген Ціханаў разам з сябрам збіраецца аб’ехаць Зямлю. Падарожжа зойме два-тры гады, кажа ён. «Наша Ніва» даведалася, якім чынам хлопцы збіраюцца ўбачыць свет, маючы ў кішэні ўсяго 500 даляраў.

«Наша Ніва»: Вы ўжо склалі маршрут вандроўкі?

Яўген Ціханаў: Так, спачатку мы рушым на Усход — праз Украіну ў Грузію, Арменію і Азербайджан. На кожную з гэтых краінаў мы плануем патраціць два-тры тыдні. Далей у планах — Іран (там мы плануем заставацца месяц), адтуль, у залежнасці ад візаў, Туркменістан альбо Індыя. Наша галоўная мэта ў гэтым рэгіёне — трапіць у Тыбет, а адтуль у Кітай. Пасля Лаос — у бок да Аўстраліі, дзе мы плануем затрымацца надоўга, пасля чаго накіруемся ў Паўднёвую Амерыку і дабярэмся да Мексікі. У ЗША і Канаду мы не паедзем — гэта такія краіны, куды заўжды можна без праблем вярнуцца. Калі ўсё атрымаецца, то трапім на Заходняе ўзбярэжжа Афрыкі, адтуль — назад праз Еўропу.

НН: Якім чынам плануеце падарожнічаць?

ЯЦ: Аўтаспынам, нас едзе два чалавекі. Мы разумеем, што гэта будзе цяжка і доўга.

НН: А колькі грошаў возьмеце ў дарогу?

ЯЦ: Каля 500 даляраў.

На Усходзе можна жыць амаль бясплатна, таму там справімся. А вось калі трапім у Аўстралію і Новую Зеландыю — будзем уладкоўвацца на працу на плантацыях,
там увесь год збіраюць ураджай, таму праца ёсць.

НН: Аднак паміж кантынентамі аўтаспынам не праедзеш…

ЯЦ: Да Аўстраліі можна без праблем дабрацца,

галоўная праблема для нас — Ціхі акіян
. Мы спадзяемся, што ў Аўстраліі атрымаецца зарабіць на квіткі на самалёт да Паўднёвай Амерыкі. Заробкі ў Аўстраліі добрыя.

НН: Як адрэагавалі на ідэю вашыя блізкія?

ЯЦ: З блізкіх

вельмі перажывала маці, яна лічыла, што мне варта спачатку давучыцца, зарабіць нармальна грошаў і пасля толькі адпраўляцца.
Але яе ўпэўніў мой аргумент, што калі мы не адправімся зараз, то наўрад ці калі-небудзь яшчэ збярэмся. Тым больш, што цяпер «на сувязі» можна заставацца ў любой краіне свету. Сябры таксама раздзяліліся ў меркаваннях: адныя лічаць, што, насамрэч, варта давучыцца. Іншыя вельмі ўхваляюць ідэю, аднак самі ўжо адправіцца такім чынам не могуць — у іх сем’і, праца, дзеці. Я баюся, што праз два-тры гады і сам бы не змог прыняць такое рашэнне.

НН: Вы едзеце ўдвох з сябрам?

ЯЦ: Так, яго клічуць Раман Свечнікаў,

у яго вялікі досвед падарожжаз спынам — у мінулым годзе ён з’ездзіў у Шанхай.
У мяне няма пакуль увогуле такога досведу. Тым не менш, два месяцы таму я сказаў, што еду разам з ім.
Мяне мала што трымае. Вучоба… Ну вучыцца можна заўжды, і варта заўжды вучыцца.

НН: Ці дэталёва вы распрацвалі план падарожжа?

ЯЦ: Ведаеце, я нядаўна чытаў нататкі аднаго расійскага турыста, які разам з жонкай аб’ехаў увесь свет за тры гады. Ён пісаў, што кінуў працу, страціў усе кантакты са знаёмымі і сябрамі. Я тады падумаў — які круты чалавек. Аднак у самым канцы ён напісаў — «мы ўзялі з сабой грошы з разлікам 100 даляраў у дзень на чалавека, без уліку ежы і жытла і праезду». Канешне, мы па іншым прынцыпе паедзем — будзем выкручвацца.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць