Грамадства1515

Мілінкевіч едзе з візітам у Берлін і Брусель

Падчас гэтых сустрэч плануецца абмеркаваць пытанні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

25 чэрвеня лідар руху «За Свабоду», кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч адпраўляецца з візітам у Берлін і Брусель.

Як паведаміў палітык, візіт арганізаваны фондам Конрада Адэнаўэра па запрашэнні былога прэзідэнта Еўрапарламента Ханса-Герта Пётэрынга.

З 25 па 27 чэрвеня Мілінкевіч будзе знаходзіцца ў Германіі, дзе ў яго запланаваныя сустрэчы з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку — кіраўніком ведамства федэральнага канцлера ФРГ Рональдам Пафалам, намеснікам начальніка групы па замежнай палітыцы CDU/CSU у бундэстагу Андрэасам Шокенхофам, кіраўніком дэпартамента Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Паўночнага Каўказа і Цэнтральнай Азіі МЗС ФРГ Сюзан Шутц.

Падчас гэтых сустрэч плануецца абмеркаваць пытанні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, а таксама праблемы рэалізацыі праграмы Усходняга партнёрства.

«Беларусь не выкарыстоўвае і малой часткі магчымасцяў гэтай праграмы», — падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч. Акрамя таго, паводле яго слоў, будуць абмяркоўвацца пытанні падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў у Беларусі, праблема беларускіх палітзняволеных. Плануецца таксама абмеркаваць ход рэалізацыі праграм ЕС «Дыялог для мадэрнізацыі». " Я думаю, абавязкова будуць гутаркі і дыскусіі пра тое, як зрабіць так, каб гэтыя праграмы засталіся не толькі на паперы, як дапамагчы Беларусі мадэрнізаваць сваю эканоміку, правесці складаныя структурныя рэформы», — зазначыў лідар руху «За Свабоду».

На 28 чэрвеня Мілінкевіч запрошаны ў Брусель, дзе пройдзе закрытае пасяджэнне саміта Еўрапейскай народнай партыі. У ім возьмуць удзел прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, кіраўнік Еўрапейскага савета Херман ван Рампёй, канцлер ФРГ Ангела Меркель, былы прэм’ер-міністр Францыі Франсуа Фіён і іншыя еўрапейскія прадстаўнікі.

Паводле слоў Аляксандра Мілінкевіча, у сваім выступленні на пасяджэнні ён будзе гаварыць аб тым, што «пытанне вызвалення палітзняволеных — гэта асноўнае пытанне для вяртання дыялогу з Беларуссю».
Пры гэтым, падкрэслівае апазіцыйны палітык, вельмі важна, каб Еўропа заставалася адкрытай для грамадзян Беларусі. «Гэта і праблема супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці, і праблема шэнгенскіх віз, і праблема падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ў краіне, незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Гэта не проста, але неабходна зрабіць», — перакананы экс-кандыдат у прэзідэнты.

29 чэрвеня Аляксандр Мілінкевіч плануе абмеркаваць актуальныя беларускія праблемы з камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства ЕС Штэфанам Фюле. Вечарам у пятніцу палітык вернецца ў Беларусь.

Каментары15

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць