Грамадства1414

Лукашэнка: Парушэнні дзяржаўнай мяжы неабходна спыняць усімі сіламі і сродкамі

«У тым ліку зброяй, нягледзячы ні на што».

Парушэнні дзяржаўнай мяжы не павінны быць беспакаранымі, іх неабходна спыняць усімі сіламі і сродкамі, аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы новага кіраўніка Дзяржаўнага пагранічнага камітэта [нагадаем, у аўторак быў адпраўлены за «плюшавы дэсант» Ігар Рачкоўскі — НН].

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пэўнай памылкай з’явілася прыняцце раней шэрагу рашэнняў, якія спрыялі адыходу Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ад непасрэднай задачы па ахове мяжы да нейкай памежнай палітыкі.

«Гэтыя рашэнні прымаліся па вызначаным патрабаванні кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта. Аднак гэта не азначала, што не трэба трымаць на замку нашу мяжу.
Няправільна, што мы памежнікаў зрабілі больш палітыкамі, чым ваеннымі людзьмі. Галоўная іх задача — ахова дзяржаўнай мяжы», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка пракаментаваў апошнія прынятыя рашэнні. «Што тычыцца апошніх рашэнняў, у тым ліку кадравых, надзвычайшчыны ў гэтым ніякай няма. Наадварот — яшчэ мала пакаралі.
У савецкія часы за такія рэчы пасадзілі б за краты.
У тым, што адбылося, вінаватыя перш за ўсё памежнікі, бо пагранатрад выявіў самалёт, але адпаведная каманда аб пакаранні парушальнікаў мяжы не прайшла», — сказаў Лукашэнка.

«Беспакаранымі парушэнні дзяржаўнай мяжы быць не павінны. Іх неабходна спыняць усімі сіламі і сродкамі, у тым ліку зброяй, нягледзячы ні на што,
— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. —
Памежнікам трэба даказаць сваю адданасць айчыне. Маё асабістае стаўленне да памежных войскаў вы ведаеце, і я не дазволю пэцкаць пагоны, якія насіў сам і насілі мае дзеці «.

«Свой, чужы, набліжаны да прэзідэнта — усё гэта пустыя размовы. Прафесіянал ці не прафесіянал — вось адзіны крытэр, па якім будуць судзіць аб працы памежнікаў», — дадаў Лукашэнка.

Гаворачы пра Аляксандра Боечку, прызначаным кіраўніком Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго станоўча характарызуе тая акалічнасць, што ён з’яўляецца памежнікам «з зялёнай паласы, ведае знутры памежную службу і пагранічны дух».

«Абараніць дзяржаву на крайняй мяжы — галоўная задача памежнікаў. Міжнародная дзейнасць, іншыя пытанні — другарадныя.
Не памежнікі павінны кідацца ў пошуку сродкаў па Еўропе, а еўрапейцы павінны да вас прыйсці, калі хочуць, каб мы абаранялі іх межы. Мы павінны абараняць перш за ўсё свае інтарэсы, — падкрэсліў Лукашэнка. — На любыя правакацыі павінен быць годны адказ з нашага боку».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы4

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць