Улада11

Кіраўнік СЕ заклікаў Беларусь перагледзець рашэнне аб закрыцці пасольства Швецыі

Генеральны сакратар Савета Еўропы (СЕ) Турб’ерн Ягланд заклікаў улады Беларусі перагледзець рашэнне аб закрыцці пасольства Швецыі і вярнуцца да дыялогу.

«Рашэнне прэзідэнта Лукашэнкі аб высылцы шведскага пасла з Беларусі за яго падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў краіне ніяк не садзейнічае спыненню ізаляцыі Беларусі ад астатняй часткі Еўропы»,

— цытуе Ягланда прэс-служба СЕ.

Наступнае рашэнне Мінска спыніць «дзейнасць шведскіх дыпламатаў у Беларусі толькі нанясе ўрон беларускім людзям, асабліва студэнтам і бізнесменам, чые кантакты з еўрапейскімі калегамі абцяжарацца», заявіў генсакратар Савета Еўропы.

«Гэтая сітуацыя, на жаль, дэманструе, што беларускія ўлады працягваюць з непавагай ставіцца да базавых дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека,

— сказаў Ягланд. — Нішто не павінна перашкаджаць супрацоўніцтву на ўсім нашым кантыненце і паміж усімі еўрапейцамі. Я заклікаю беларускія ўлады перагледзець сваё рашэнне і вярнуцца на шлях дыялогу».

Пры гэтым генеральны сакратар СЕ падкрэсліў, што Савет Еўропы, як «захавальнік дэмакратыі і правоў чалавека, прадоўжыць рабіць усё магчымае для прасоўвання правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі і павышэння дасведчанасці беларускіх людзей аб еўрапейскіх каштоўнасцях».

На мінулым тыдні Мінск экстранна пакінуў пасол Швецыі Стэфан Эрыксан, якому ўлады Беларусі адмовілі ў працягу акрэдытацыі. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.

8 жніўня МЗС Беларусі аб’явіла аб адкліканні ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса18

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»18

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць