Эканоміка11

Створаны холдынг «Белстанкаінструмент»

У яго склад на чале з кіруючай кампаніяй ААТ «МЗОР» увайшло 16 прадпрыемстваў Мінпрама
— вытворцы станкаінструментальнай прадукцыі агульнай колькасцю работнікаў каля 9.600. Сярод іх — станказавод «Чырвоны змагар», МЗАЛ імя Машэрава, станкабудаўнічы завод імя Кірава, інстытут «Беларгстанкінпрам» і інш.

Мэта стварэння холдынгу: укараненне сучасных форм арганізацыі і прынцыпаў кіравання камерцыйнымі аб’янаннямі прымяняльна да станкаінструментальнай галіны, стварэнне ўмоў для паскоранай мадэрнізацыі станкаінструментальнай галіны да ўзроўню сусветных стандартаў канкурэнтаздольнасці, развіццё экспартнага патэнцыялу станкаінструментальнай галіны Міністэрства прамысловасці.

Асноўнымі кірункамі дзейнасці холдынгу стане правядзенне тэхніка-эканамічнага аўдыту прадпрыемстваў холдынгу з мэтай вызначэння рэсурсаў і кірункаў развіцця кожнага з прадпрыемстваў асобна і холдынгу ў цэлым,
у тым ліку аналіз магутнасцей, уключаючы ўзроставы склад абсталявання, фізічнага зносу і каэфіцыента загрузкі абсталявання; аналіз структуры сабекошту прадукцыі, уключаючы аналіз матэрыялаёмістасці, працаёмістасці і энергаёмістасці вытворчасцей; аналіз кадравага патэнцыялу прадпрыемстваў холдынгу, уключаючы ўзроставы склад і ўзровень адукацыі.

Будзе распрацавана і рэалізавана праграма комплекснага тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемстваў холдынгу з улікам спецыялізацыі прадпрыемстваў па наменклатуры прадукцыі і стварэння спецыялізаваных участкаў (вытворчасцей) па выніках тэхніка-эканамічнага аўдыту.

Найбліжэйшай мэтай з’яўляецца зніжэнне да канца 2015 года зносу актыўнай часткі асноўных сродкаў (машын і абсталявання) да ўзроўню не вышэй чым 30% і загрузкі абсталявання не менш чым 70–80% у двухзменным рэжыме працы.

Плануецца павышэнне эфектыўнасці вытворча-фінансавай дзейнасці прадпрыемстваў холдынгу па выніках тэхніка-эканамічнага аўдыту за кошт рацыянальнага выкарыстання і развіцця вытворчых рэсурсаў прадпрыемстваў, узмацнення спецыялізацыі прадпрыемстваў па наменклатуры і тэхналагічных перадзелах, развіцця вытворчай кааперацыі паміж прадпрыемствамі холдынгу, аптымізацыі колькасці адміністрацыйна-кіраўніцкага персаналу.

Найбліжэйшай мэтай можа стаць дасягненне холдынгам у 2015 годзе ўзроўню дададзенага кошту ў разліку на аднаго работніка не менш чым 20 тыс. долараў ЗША ў год і рэнтабельнасці продаж не менш чым 15%, развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў холдынгу з выхадам да 2015 года на долю экспарту ў выручцы не менш чым 50%.

Марына Носава, БелаПАН.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць