Улада22

Беларусь просіць выдаць малодшага сяржанта Захарчанку, што збег год таму ў Літву

Захарчанка: «Я збег ад здзекаў афіцэраў». Мінаабароны Беларусі: «Гэта гультай і круцель».

Беларусь даслала Літве некалькі просьбаў аб аказанні прававой дапамогі ў сувязі са збеглыам у мінулым годзе ў Літву беларускім вайскоўцам Сцяпанам Захарчанкам. Гэтую інфармацыю BNS 4 верасня пацвердзіла Генеральная пракуратура Літвы.

«Мы атрымалі некалькі заявак аб аказанні прававой дапамогі. Адна атрымана яшчэ ў мінулым годзе», — сказала BNS прадстаўнік Генпракуратуры Рыта Стундзене, паведамляе Delfi.

Раней «Беларускі партызан» паведаміў, што 22-гадовы малодшы сяржант Сцяпан Захарчанка, які ўцёк у Літву ў мінулым годзе, чакае экстрадыцыі.

Год таму малодшы сяржант роты глыбіннай выведкі спецназа Мінабароны Беларусі збег, як ён сцвярджаў, ад збіцця і здзекаў афіцэраў і дабраўся да Вільні (ліпень 2011).

«Апошняй кропляй, якая перапоўніла маё цярпенне, і падштурхнула мяне пакінуць частку і бегчы ў Літву, гэты сход сяржанцкага складу. Сяржантаў батальёна выведкі сабралі і зампаліт раздаў нам паперу, у якой было напісана, што ў выпадку, калі сілы МУС не будуць спраўляцца з масавымі пратэстамі з боку насельніцтва, то мы бярэм на сябе абавязацельства выканаць любы загад прэзідэнта і адкрыць агонь па грамадзянам краіны, якія пагражаюць канстытуцыйнаму ладу Беларусі. Нешта такое было напісана, даслоўна цяпер цяжка ўспомніць», — сцвярджаў у інтэрв’ю «Беларускаму партызану» Захарчанка.

У жніўні 2011 г. Міністэрства абароны Беларусі распаўсюдзіла прэс-рэліз, што па факце самавольнага пакідання Захарчанкам 27 ліпеня 2011 г. адной з вайсковых частак Мінскага гарнізона распачата крымінальная справа.

У прэс-рэлізе, у прыватнасці, казалася наступнае: "Падчас вывучэння акалічнасцяў учынення злачынства ўстаноўлена, што Захарчанка характарызаваўся негатыўна. Яшчэ да прызыву ў армію неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за хуліганства і распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы.

Сваімі калегамі Захарчанка характарызуецца як «гультаяваты, хітры і круцеляваты чалавек, схільны да зману і парушэння дысцыпліны, які ўвесь час шукае выгаду і канфліктуе з тымі, хто яго акружае».
У перыяд праходжання службы неаднаразова спрабаваў ухіліцца ад выканання сваіх абавязкаў шляхам шматлікіх неабгрунтаваных скаргаў на стан здароўя.
Сёлета [2011] вайсковец больш за 15 раз звяртаўся па медыцынскую дапамогу і правёў амаль два месяцы на стацыянарным лячэнні. Але захворванні не пацвердзіліся:
у галоўным ваенным медыцынскім клінічным цэнтры было праведзена адпаведнае абследаванне, і Захарчанка быў прызнаны абсалютна здаровым і здольным да службы.

Знаходзячыся на абследаванні, ён свядома ўхіляўся ад правядзення медыцынскіх працэдур, імкнуўся зацягнуць час свайго знаходжання ў медустанове".

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены10

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены10

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць