Прагноз надвор'я на 14 верасня.
У бліжэйшыя суткі, 14 верасня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Ноччу па паўночным захадзе, а днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, 4-9 метраў у секунду, пры навальніцах парывы будуць дасягаць 14 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8-14 градусаў, днём - 14-20 градусаў.
Па паўднёвым усходзе краіны дзённая тэмпература паветра будзе 21-25 градусаў цяпла.
Каментары