Грамадства88

Каго затрымліваюць пасля праверкі тэлефона на мяжы? Назіранні з ізалятара 

Падчас знаходжання ў Брэсцкім ІЧУ Аляксандр Рамановіч, пінскі праваабаронца і грамадскі актывіст, сустракаў людзей, якіх затрымалі на беларускай мяжы пасля раптоўнай праверкі тэлефонаў. Хто і што цікавіла сілавікоў?

Аляксандр кажа, што затрымліваюць абсалютна розных людзей — нейкую заканамернасць вылучыць немагчыма.

На праверку могуць адправіць не толькі тых, хто доўгі час не з’яўляўся ў Беларусі. Напрыклад, з Аляксандрам сядзеў прадпрымальнік, які па працоўных справах паехаў у Польшчу ненадоўга — а на зваротным шляху ў яго на мяжы знайшлі старую падпіску.

— Я чуў нават гісторыю пра тое, што затрымалі кіроўцу фуры — яго адвялі, а фура так і засталася на мяжы.

Праваабаронца адзначае: не трэба думаць, быццам патрабаваць паказаць тэлефон могуць толькі ў тых, хто трапіў у базу «БЕСпарадкі» ці недзе засвяціўся.

Сярод затрыманых былі людзі, якія не ўдзельнічалі ў пратэстах і ўвогуле звычайна не хваляваліся перад паездкай за мяжу наконт таго, што ў іх пачнуць нешта правяраць у тэлефоне.

— Знаходзяць тое, пра што чалавек ужо і сам забыўся — нейкія рэпосты, падпіскі. Калі чалавек не вельмі актыўна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі, ці будзе ён памятаць, што ў 2020 годзе рэпосціў нешта з рэсурсу, які ў той момант не лічыўся экстрэмісцкім?

Аляксандр кажа, што па яго назіраннях у большасці выпадкаў людзі ўсё ж атрымлівалі штрафы, а не суткі.

Але імаверна, гэта звязана з тым, што яны не былі актыўнымі ўдзельнікамі пратэстаў.

***

«Наша Ніва» стварыла шмат гайдаў па розных галінах бяспекі. Яны прыдадуцца вам пры ачыстцы смартфона, а іх выкананне зойме час. 

Пачысціце тэлеграм і іншыя месенджары. Асобна звярніце ўвагу на ўкладкі «спампаваныя» і «медыя» (як іх пачысціць мы пісалі тут). Каб разумець магчымасці сілавікоў пры пошуку ў тэлеграме — прачытайце артыкул. Звярніце ўвагу на тое, як вычысціць «экстрэмісцкія» тэлеграм-боты з вашага акаўнта.

Пачысціце ваш Instagram. Потым паглядзіце на «Аднакласнікі», «Укантакце» і Facebook. Пераправерце вашы лайкі. Калі вы ахвяравалі праз Facebook, то паглядзіце як выдаліць акаўнт правільна. Асобна звярніце ўвагу на TikTok (1 частка, 2 частка).

Пасля гэтага пераправерце YouTube і Google-акаўнт.

Праглядзіце галерэю і пачысціце фота адтуль, пасля пераправерце Google Photos. Калі ў вас iPhone, то вам пасуе гэты гайд.

Мы пісалі пра тое, як зразумець, што вы ў небяспецы, калі вы некуды ахвяравалі (асобна — пра Patreon і Stripe). Таксама — пра тое, якіх данацёраў садзяць за краты. А тут — пра тое, якая імавернасць таго, што ваш тэлеграм-акаўнт здэананімізавалі. Звярніце на іх увагу.

Каментары8

  • Влад
    21.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • реалии
    21.06.2024
    Смартфоны зло, раньше их не было и люди были умнее и себя чувствовали свободнее во всех смыслах.
  • так пераможам
    21.06.2024
    будзем сядзець пад лаўкай і выдаляць сацсеткі

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму21

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі30

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць