Спорт77

Тайбаксёр Гуркоў у знак пратэсту адмовіўся ад медаля чэмпіянату свету — відэа

Незадаволены судзейскім рашэннем, Віталь Гуркоў байкатаваў цырымонію ўзнагароджвання.

У фінальным двубоі чэмпіянату свету па тайскім боксе, што прайшоў у расійскім Санкт-Пецярбургу, суддзі спрэчна аддалі перамогу мясцоваму байцу, паведамляе «Еўрарадыё».

Гэта рашэнне выклікала хвалю дыскусій. Паводле правілаў тайскага боксу, дзе цэняцца ўдары локцямі і клінч, на думку многіх, перамог беларус Віталь Гуркоў. Расіянін не глядзеўся мяшком, узяў трэці раўнд і нават перабіў нашага байца нагамі, але такога для перамогі ў гэтым відзе спорту зазвычай недастаткова.

Віталь Гуркоў, які лічыцца байцом высакародным і інтэлігентным, у знак пратэсту адмовіўся выходзіць на п’едэстал і забіраць срэбны медаль.

«Я ўчора папрасіў падаць пратэст. Там лік 3:2 па судзейскіх нататках. Але там яшчэ нейкія кантрольныя нататкі. Яны таксама — у расійскі бок, — кажа трэнер Віталя Дзмітрый Пясецкі. — Карацей, аказалася, што няма прэцэдэнту, каб падаць пратэст».

Двубой Гуркоў-Магамедаў па сутнасці вырашаў барацьбу за другое месца ў камандным заліку. Першае месца заняла зборная Тайланда. У паўфінале, дарэчы, беларус сенсацыйна перамог сусветную зорку прафесійнага тайскага бокса Кема. Здавалася б, праблемаў з Магамедавым быць не можа. Але ў справу, на думку Дзмітрыя Пясецкага, умяшалася спартовая палітыка.

«Яны ж хітра зрабілі. Там, напрыклад, адзін з бакавых суддзяў быў Балаш, — працягвае Дзмітрый Пясецкі. — Гэта венгр, і вельмі талковы суддзя. Але ён ужо тры гады жыве ў Маскве і трэніруе ў іх клубе. Зразумела, што пры такім раскладзе ён будзе аддаваць у іншы бок.
Загадзя ведаючы, што можа быць роўны бой, падабралі адпаведную судзейскую брыгаду».

Апошнім часам, на думку беларускіх спецыялістаў, нашым даводзіцца змагацца не толькі з моцнымі сапернікамі, якіх няпроста накаўтаваць, але і з суддзямі.

Так было, напрыклад, з баксёрам Сяргеем Карнеевым, якому не аддалі перамогу на Алімпіядзе ў Лондане ў супрацьстаянні з азербайджанцам. Канстанцін Маханькоў, настаўнік Карнеева, трэніраваў і тайбаксёра Віталя Гуркова, якому ставіў тэхніку рук і выводзіў на пік формы.

Канстанцін Маханькоў: «З судзействам было не ўсё добра. Віталь выйграў бой, але аддалі ў іншы бок. Трэба было гэтага і чакаць. У Расіі з расіянінам трэба перамагаць больш відавочна. Каментатар таксама выказаўся, што перамог Гуркоў, але наракаць на судзейскае рашэнне не ўзяўся».

Еўрарадыё: Выходзіць, што такое ў супрацьстаянні з багатымі краінамі будзе працягвацца. Нашых будуць і далей засуджваць у боксе і тайскім боксе …

Канстанцін Маханькоў: «Заўсёды так было, але калі цябе гэта не тычыцца, ты думаеш, што ўсё добра. Трэба пісаць пра гэта, трэба гаварыць. Тое, у што пераўтварыўся, напрыклад, алімпійскі бокс, то ўвогуле няма чаго абмяркоўваць: на Гульнях у Лондане было 24 пратэсты, і толькі два былі задаволеныя. Трэба рабіць высновы і працаваць над тактыкай. Апускаць рукі ці ісці пад краму піць піва — гэта таксама не выйсце ў такой сітуацыі».

На чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу беларусы ўсё ж здабылі тры залатыя медалі.
Перамог яшчэ адзін заслужаны беларускі баец Андрэй Кулебін (67 кг), які нечакана расправіўся з топавым тайскім прафесіяналам, а таксама Дзмітрый Валент (75 кг) і Дзяніс Ганчаронак (91 кг). Калі б перамогу аддалі Гуркову, то Беларусь абышла б Расію. А так у нас трэцяе агульнакаманднае месца.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім палігоне. Ёсць забітыя і параненыя

Сяргей Ціханоўскі завёў сабе твітар11

За 2025 год у Беларусі ўжо затрымалі 14 чалавек за шпіянаж і дзяржаўную здраду6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць