Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 7—10 кастрычніка на чале дэлегацыі беларускага міліцэйскага ведамства знаходзіўся з рабочым візітам у Катары.
Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС, асноўнай мэтай паездкі быў удзел у 9-й Міжнароднай выставе ў галіне бяспекі "Міліпол Катар—2012" і азнаямленне з дзейнасцю праваахоўных органаў Катара.
Бакі абмяркоўвалі розныя аспекты рэалізацыі Мемарандуму аб паразуменні паміж урадамі дзвюх краін па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, а таксама перспектыўныя кірункі практычнага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, звязаныя з навучаннем катарскіх паліцэйскіх у падраздзяленнях МУС Беларусі.У рамках візіту Шуневіч сустрэўся з дзяржаўным міністрам унутраных спраў Катара шэйхам Абдалой бен Насерам бен Халіфай Аль Тані.
Беларускай дэлегацыі была прадастаўлена магчымасць даведацца, якім чынам арганізавана службовая дзейнасць падраздзяленняў МУС і Сіл унутранай бяспекі Катара.
Каментары