Архіў

Алег Дзярновiч. Чысты жанр

№ 34 (95) 1 сьнежня 1997 г.

Чысты жанр

Гэтым разам чытачам «Шуфляды» прапануюцца нататкi аднаго савецкага дыплямата, якi працаваў у Польскай Народнай Рэспублiцы ў 1979-1982 г. Гэтыя нататкi насычаныя культурнымi рэалiямi i ўнутранымi дыскусiямi тае эпохi — i яны значна адрозьнiваюцца ад вобразу тае эпохi, якi ствараюць сёньняшнiя «саветызатары» ў Беларусi. Праз iмёны тады забароненых аўтараў i прыхаваныя думкi пра сыстэму мы можам бачыць, як уся сыстэмы паступова пасоўвалася ў нябыт. I гэтыя нататкi створаныя менавiта тады — у канцы 70-х — пачатку 80-х. Яны не перапiсаныя й не падпраўленыя пазьней — таму ўяўляюць сабою жанрава чысты дакумэнт для архiўнае паласы.

Але, апроч усяго, аўтар гэтых нататак — беларускi нацыяналiст. За тры гады да ад’езду ў Польшчу Аляксей Каўка ўжо напiсаў свой «Лiст да расейскага сябра». Як узгадвае сам аўтар, увосенi 1976 году ў адной з чарговых «застольных» гутарак з расейскiм сябрам, колiшнiм калегам па мiжнароднай дзейнасьцi ў ЦК ВЛКСМ («ён зь Пiцера, фiлёляг, балканiст, востры iнтэлектуал, зь лiку радзецеляў i пакутнiкаў за Русь, творца i носьбiт расейскае iдэi ў яе «единонеделимой собирательной» сутнасьцi»), суразмоўца сп. Аляксея ў кантэксьце развагаў пра беларусаў паблажлiва заўважыў, не без блюзьнерства: «Ну, вы не хахлы. Нашыя, крэўныя. На вас можна пакласьцiся. А калi так даражыце сваёй мовай, дык пакiньце сабе сваё «ў».

Вось тады пачалася праца Аляксея Каўкi над «Лiстом да расейскага сябра». Джым Дынглi пераклаў яго на ангельскую мову; тэкст выходзiў па-польску, па-ўкраiнску, натуральна, па-расейску.

I вось пасьля гэтых падзеяў аўтар становiцца савецкiм дыпляматам. Раздвоенасьць нарастае.

Затое наяўнасьць дыпляматычнага пашпарту спрыяе перасылцы на Захад паштовак Яўгена Кулiка да 1000-годзьдзя Беларусi (надрукаваныя там ў 1980), рукапiсу алега Бембеля «Родная мова й маральна-эстэтычны прагрэс» (кнiга выйшла ў Лёндане ў 1985).

Кожны выкарыстоўвае сваю кар’еру па-свойму.

 

Алег Дзярновiч

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?27

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў8

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?27

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць