Архіў

Міхась Булавацкі. Выбар між дзьвюма галовамі аднаго арла

№ 13 (170), 27 сакавіка — 2 красавіка 2000 г.


 

Выбар між дзьвюма галовамі аднаго арла

 

Расея паспрабавала быць дэмакратычнай. Атрымалася кепска. Цяпер і “свабодныя” расейскія журналісты вымушаныя славасловіць сваіх цароў і баяраў. І ня зможа Расея існаваць у дэмакратычным стане, пакуль з галоваў яе насельнікаў ня выветрыцца дух імпэрскасьці. Гаворка тут ня йдзе пра Пуціных-Зюганавых ці іншых стырнавых. Гаворка пра расейца звычайнага, шараговага.

Людзі Расеі самі сабою ўжо й ня здольныя заўважаць ступень гэтай сваёй хваробы. А чалавеку з боку яна кідаецца ў вочы амаль ці не пры кожным кантакце з расейцам. Вось багатая газэта “Новые известия” падаравала малым дзецям чачэнскіх уцекачоў адпачынак на Чорным моры. Рассаджваюць у аўтобусы і абураюцца: “Гэта ж трэба! Ніводзін зь дзяцей ня ведае расейскай мовы!” На думку прадстаўнікоў даволі прагрэсіўнай газэты, шасьцігадовае чачэнскае дзіця абавязана ведаць расейскую мову.

Вось вядомы пісьменьнік-гумарыст М.Задорнаў, гастралюючы ў Менску, завітаў у “Макдональдз” падсілкавацца і ўбачыў там на цэньніку слова “чызбургер”, натуральна напісанае зь беларускім “Ы”. Але чалавеку не прыйшло да галавы, што слова можа быць напісанае не па-расейску. І цяпер ці не на кожным з сваіх выступленьняў ён сьмяецца з таго, як беларусы ня ўмеюць пісаць: ха-ха, “чЫзбургер”.

Або расейскі радыёжурналіст распавядае пра сьвяткаваньне камуністамі дня нараджэньня Леніна. Перадаючы словы Зюганава, журналіст хоча выказаць сваю нязгоду зь імі. І нагадвае слухачам пра тое, як Ленін гандляваў “исконно русскими землями”, падпісваючы “Брестский мир”. Журналісту й няўцям, што ёсьць Беларусь, якой і гандлявалі. У маштабах вялікай Расеі яму няма справы да пачуцьцяў нейкіх там беларусаў, як і чачэнцаў ці ўдмуртаў.

Больш за тое, нават гэтыя пачуцьці расеец трактуе на прыемны для сябе лад, яму хочацца, каб усе гэтыя “малыя народы”, на чыіх землях ён пануе, былі ўдзячныя яму. І ствараецца чарговы міт — пра дабрачыннасьць заваёўніцкай дзейнасьці Расеі, пра тое, што народы толькі і чакалі “выратавальнага” прышэсьця расейскіх войскаў і сустракалі Ермака, Суворава і г.д. хлебам-сольлю з мокрымі ад удзячнасьці вачыма. Што, абласканыя Расеяй, яны хутка разьвілі свае культуру, прамысловасьць, народную гаспадарку, мастацтва. Маўляў, без Расеі нічога гэтага не было б. Было б ці не было — ня будзем спрачацца. Але ж як адплацілі за «вызваленьне» калянізаваныя народы! Якуцкае золата і алмазы, чачэнская нафта, крымскія ўзьбярэжжы, карэльскія лясы, чукоцкія цюлені і каляровыя мэталы, мардоўскі мёд, эвэнкійская пушніна — усё гэта зьнікала ў чэраве Расеі, пераважна за адну плату — гарэлку. А хто сумняваўся ў шчодрасьці вызваліцеляў, дэпартавалі — як крымскіх татараў, карачаеўцаў, чаркесаў, балкарцаў, інгушоў, чачэнцаў... Што мы ведаем пра чукчаў, акрамя зьняважлівых показак? Магчыма, удзячныя Расеі карэла-фіны? Ці іжорцы? Ці нанайцы? Ці вэпсы, якіх засталося ня болей за сотню і якія так і не змаглі пад апякунствам Расеі стварыць сваёй пісьмовасьці?

Зьвесткі перапісаў: у 1929 годзе на абсягах Расейскай фэдэрацыі жыла 191 народнасьць, у 1979 годзе іх было ўжо 132. Удзячныя Расеі народы сыходзяць у нябыт. Застаюцца няўдзячныя. Яны хочуць волі. І яны яе здабудуць. Наступны перапіс — у наступным годзе.

Міхась Булавацкі,
Магілёў


Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце2

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк2

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых4

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце2

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць