Грамадства11

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла

Уладзімір Канонік, мастак-скульптар з Фаніпаля, які працуе з металам, зрабіў для прадпрыемства «Стоўбцыгазбуд» сімвалічную кампазіцыю, якая адсылае да фрэскі Мікеланджэла «Стварэнне Адама». У аснове — труба, што «лунае», і дзве рукі, якія цягнуцца адна да адной. «Паветраны» арт-аб’ект важыць больш за тону, паведамляе «Мінская праўда».

Фота: «Мінская праўда»

«Гэты манумент увасабляе нябачную, але жыццёва важную нітку, якую мы працягваем у дамы людзей, прыносячы цяпло і ўтульнасць, — расказвае дырэктар ТАА «Стоўбцыгазбуд» Яўген Бардзіян. — Для прадпрыемства гэта не проста арт-аб’ект, а даніна павагі рукам майстроў і напамін пра тое, што энергія стварэння — галоўная рухальная сіла нашага горада, раёна і краіны».

Гэтая інсталяцыя ад Уладзіміра Каноніка стала ў Стоўбцах ужо трэцяй. Першая яго работа, — капітан Урунгель на запраўцы пры ўездзе ў Стоўбцы — ужо не першы год сустракае і праводзіць гасцей горада. Таксама ён паставіў альтанку ў двары таго ж прадпрыемства «Стоўбцыгазбуд».

Каментары1

  • Wrangler
    20.03.2026
    Урунгель ? 😂🦍

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом20

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

У Расіі забараняюць экспарт бензіну3

Міністр культуры хоча ў беларускіх тэатрах дрэс-кода10

Мігранты прыдумалі ноу-хау для пераходу мяжы з Літвой. Праўда, яно ім не дапамагло ВІДЭА

Рубіа пацвердзіў, што ЗША могуць перанакіраваць зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход9

Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў4

У Крэўскім замку будуць ствараць музей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом20

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць