Архіў

Водгук

№ 24 (286), 28 чэрвеня 2002 г.


водгук

Ня трэба крэсьліць

Некаторыя матэрыялы “НН”, якія тычацца мастацкай літаратуры, проста зьдзіўляюць. То Даніла Жукоўскі абзаве чарнухай мудрую прыпавесьць Франца Сіўка “Ўдог”. То Лявон Юрэвіч дазволіць сабе станчыць канкан на панішчаных беларускіх часопісах ды на кнізе Лідзіі Савік “Пакліканыя”. То Анатоль Сідарэвіч у цікавым, элегантна напісаным водгуку на “Выбраныя творы” Натальлі Арсеньневай, ратуючы гонар Антона Луцкевіча, штурхане Ўладзімера Калесьніка.

Што да сп.Жукоўскага, дык тут усё зразумела: чуў некалі чалавек пра “Ружовы туман” Сяргея Дубаўца, вось і крэсьліць беларускую літаратуру савецкага часу, а заадно і сучасную, і дарэвалюцыйную. Сп.Юрэвіч – прызнаны знаўца літаратуры беларускага замежжа. Але калі йдзецца пра сучасны літаратурны працэс у Беларусі, то тут у шаноўнага мэтра ведаў малавата. Ці можна гаварыць пра “сапраўдны неруш”, да прыкладу, у часопісе “Полымя”, дзе да апошняга нумару друкаваліся творы Васіля Быкава, Янкі Брыля, Вячаслава Адамчыка, Рыгора Барадуліна, Міколы Ермаловіча, Алеся Разанава, Адама Глёбуса, Людмілы Рублеўскай, Віктара Шніпа, Франца Сіўка, Рыгора Сітніцы і да гэтага – дзёньнікі Міхала Дубянецкага? З працай Лідзіі Савік сп.Юрэвіч быў знаёмы даўно, па папярэдніх публікацыях, некаторыя разьдзелы чытаў у рукапісе. А вось на “крытыку” насьмеліўся толькі тады, калі кніга пабачыла сьвет… Я цалкам згодная са сп.Сідарэвічам, што адносіны Антона Луцкевіча да творчасьці Натальлі Арсеньневай былі неадназначныя. Але пры чым тут Уладзімер Калесьнік? Навошта прыніжаць вучонага, які дзесяцігодзьдзямі вяртаў зь нябыту заходнебеларускую літаратуру, ці ня першы ў “Праскім эпісталярыі” сказаў добрае слова пра нашу эміграцыю 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя ў Чэхаславаччыне, напісаў праўду пра партызанаў апошняй вайны ў Беларусі?

Сумна й трывожна…

Рагнеда Аляхновіч, Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?21

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?21

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць