Архіў

-

10 кастрычніка 1577

“Магілёў, Мазыр і Ула атрымалі Магдэбурскае права — на два стагодзьдзі пазьней за Вільню і Берасьце (1387, 1390) і на стагодзьдзе пазьней за Менск (1499).

12 кастрычніка 1952

у Нью-Ёрку беларускія эмігранты паставілі “Паўлінку” Купалы. Тэатар мог стаць прафэсійным, аднак памерла маладая зорачка Натальля Куліковіч-Кушаль, зьехалі зарабляць на жыцьцё на радыё “Вызваленьне” ў Мюнхен Галіна Ганчарэнка і Барбара Вержбаловіч. Так і не стварыўся эміграцыйны тэатар.

20 кастрычніка 1677

нарадзіўся Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1704—1709, 1733—1736 ). Ягоныя палітычныя посьпехі залежалі ад фартуны швэдзкага караля Карла ХІІ. Падтрымаўшы яго, у 1704 г. Ляшчынскі зрабіўся каралём. Потым Карла разьбілі пад Палтавай, і Станіслаў мусіў вярнуць трон Аўгусту ІІ. Другі раз Ляшчынскі пачаў змаганьне за пасад у 1733 г., калі Аўгуст Моцны памёр. Вайна цягнулася тры гады і скончылася для Ляшчынскага паразай. Ён зьехаў у Францыю, дзе атрымаў ад Людовіка XV у пажыцьцёвае валоданьне Лятарынгію. Ягоная дачка сталася каралевай Францыі, а сам Ляшчынскі памёр на 89-м годзе жыцьця. Старэнькі кароль грэў ногі ля каміна і, заснуўшы, згарэў.

25 кастрычніка 1902

быў асьвечаны менскі мячэт. Ён быў разбураны ў 1962 г. дзеля будаўніцтва гатэлю “Юбілейны”.

29 кастрычніка 1952

у Полацку адкрыты пэдагагічны інстытут. Тады Полацак быў абласным цэнтрам.

Алег Гардзіенка; “Анахну Кан”

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць