Архіў

Эканамічная хроніка

Супэрмаркеты ў Віцебску

Брытанская кампанія “Willisden Industries Limited” мае збудаваць у Віцебску два гандлёвыя цэнтры: на Новааршанскай шашы ў раёне тэлезаводу — унівэрсам; у раёне пасёлку Білева — гіпэрмаркет. Праекты пакуль абмяркоўваюцца. Брытанская кампанія плянуе за 4—5 гадоў укласьці ў разьвіцьцё розьнічнай гандлёвай сеткі Беларусі 125 млн даляраў. У верасьні кампанія пачала будаўніцтва першага супэрмаркету (плошчай 5,5 тыс. кв.м) у Менску, у раёне аўтавакзалу “Ўсходні”.

Таксоўкі мусяць пажаўцець

Новы нацыянальны стандарт СТБ 1389-2003 пачынае дзейнічаць у Беларусі з 1 лістапада. Згодна зь ім, таксоўкі павінны быць пафарбаваныя толькі ў жоўты колер ці хоць бы мець жоўты пас. Патрабаваньні Дзяржстандарту, адпаведныя міжнародным нормам, пашыраюцца і на маршрутныя таксоўкі. Так, шыльдачка з апісаньнем маршруту павінна быць пэўнага фармату і не на паперы, а на цьвёрдым матэрыяле.

Нацыяналізацыя страхаваньня транспарту

Абавязковае страхаваньне транспарту будзе перададзенае ў кампэтэнцыю выключна дзяржаўных страхавых кампаніяў “Белдзяржстрах”, “Белэксімгарант” і “Стравіта”. На іх долю з новага году будзе прыпадаць больш за два мільёны транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі. Пастанову Саўміну аспрэчваюць чатыры сотні прыватных страхавікоў.

Новы “Опэль-Сыгнум”

На беларускім рынку зьявіцца новы аўтамабіль — “Opel Signum”. Ён будзе прэзэнтаваны 19 кастрычніка ў аўтасалёне “Opel”. У Эўропе машыну прэзэнтавалі ў красавіку. Пры габарытах звычайнага сэдану (даўжыня 4 м 80 см) ён мае вельмі вялікую колавую базу, што дадае камфорту ў часе язды. Упершыню ўстаноўленая ў новым “Opel Signum” сыстэма “Travel Assistant” ператварае месцы на заднім сядзеньні ў офіс ці кінатэатар. Каштуе новы опэль 16.800 эўра.

Новае ў справе балтыйскага газаправоду

Расейскі канцэрн “Газпром” шукае партнэраў для будаўніцтва газаправоду з Расеі ў Заходнюю Эўропу па дне Балтыйскага мора. У мінулую пятніцу наконт гэтага праекту, кошт якога ацэньваецца ў 7 млрд даляраў, вяліся перамовы з прадстаўнікамі фірмы “E.ON”. “Газпром” паведаміў таксама, што зацікаўленасьць у будаўніцтве новага газаправоду выказваюць яшчэ “Royal Dutch/Shell Group”, “Total SA”, “Wintershall” i “Fortum Oil”. Разьліковая магутнасьць газаправоду — 30 млрд кубоў газу ў год.

СП; БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць