Грамадства

Дашкевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні

Пра гэта палітвязень паведаміў сваім сябрам у чарговым лісьце.

Пра гэта палітвязень паведаміў сваім сябрам у чарговым лісьце:

***

У мяне ўсё па‑старому. Гэта азначае — нармальна. Адвакат загрузіў казкамі пра вызваленьне, дык я пару дзянькоў пахадзіў як вольны чалавек, адчуваючы свабоду кожнаю часткай цела і розуму, але потым узяў сябе ў рукі і пачаў мысьліць рэчамі больш рэальнымі.

А ўчора вадзілі мяне на камісію па ўмоўна‑датэрміновым вызваленьні, дзе ў гэтым самым вызваленьні адмовілі, бо маю «шэраг спагнаньняў за парушэньні рэжыму дня і формы адзеньня».

Заўчора выклікалі на допыт па справе Івана Шылы. Паказаньні, як заўсёды, даваць адмовіўся, але быў вельмі зьдзіўлены, што функцыянуюць яшчэ нейкія «крыміналкі» на маладафронтаўцаў. Вось табе і рэалізацыя «палітычных дамоваў». Ну, зьнянацку нас гэтым ня возьмеш, бо і першапачаткова спадзяваньняў на тое было малавата. Ды і сядзець тут засталося зусім нічога.

Адзінае, што напружвае тут пастаянна, дык адсутнасьць часу. За тры з паловай — чатыры вольныя вечаровыя гадзіны пасьпяваю толькі збольшага пошту разабраць ды пачытаць троху што‑небудзь, а калі павячэраеш яшчэ, дык зусім ужо рабіць нічога не можаш — толькі спаць.

Таму амаль ніколі не вячэраю, каб галава яшчэ пару гадзінак пасьля працы паварыла, а падымаюся ў 5, што дазваляе пачытаць у больш‑менш спакойнай абстаноўцы з гадзінку Біблію. Во такое «жыціё маё» : )

Зьміцер Дашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць