Архіў

Навіны гаспадаркі ад 15 лютага

Апэратараў — пад кантроль

Прэзыдэнт Беларусі загадаў узмацніць дзяржаўны кантроль над усімі апэратарамі мабільнай сувязі. Падчас нарады аб разьвіцьці сотавай сувязі ён заклікаў зьмяніць кіраўніцтва Velcom ды МТС, а таксама запатрабаваў, каб сотавыя апэратары набывалі максымум айчыннага абсталяваньня. Дарэчы, наваствораны дзяржаўны апэратар сотавай сувязі «БеСТ» ужо аб’явіў тэндэр на закупку апаратуры для разгортваньня сеткі.

Бурштынавы «Тампліер»

Маладэчанскі бровар займеў уласны брэнд — «Тампліер». Гэта будзе піва клясы «прэміюм». Варыць яго будуць на замову беларуска-расейскай кампаніі «Інтэрбір». Маладэчанскі бровар зусім невялічкі, таму будзе выпускаць ня больш за шэсьць млн пляшак у год. Прадаваць яго будуць у сталіцы ды яе ваколіцах, каштаваць пляшка будзе 1 700 руб.

Каб ня вылецець у трубу

Урад падазрае Ўкраіну ў дэмпінгу. Кампанія «Ўпэка Індастрыз», адзіны ў Беларусі вытворца сталёвых труб, скардзіцца на тое, што ня можа спаборнічаць у цане з аналягічным украінскім таварам. Праз украінскіх канкурэнтаў, якія прадаюць трубы па заніжаных цэнах, кампанія загружаная толькі на 23%. Калі так пойдзе далей, «Упэка Індастрыз» можа збанкрутаваць. МЗС ужо распачаў антыдэмпінгавае расьсьледаваньне.

Грошай паболела

Аб’ём шырокай грашовай масы (ШГМ) у Беларусі на 1 красавіка склаў 9,247 трлн руб. і павялічыўся за першы квартал на 4,6 адсотка. За сакавік аб’ём ШГМ павялічыўся на 3,5%, у лютым — на 3,4%.

З агульнага памеру грашовай масы аб’ём гатоўкі ў абарачэньні (грашовы агрэгат М0) на 1 красавіка склаў 1,374 трлн.

АК, АФН

Каментары

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць