Грамадства

У Рэчыцы ў навагоднюю ноч памёр затрыманы міліцыянтамі мужчына. Сваякі: Яго да смерці збілі ў РАУСе

28-гадовы жыхар Рэчыцы Зміцер Усхопаў памёр у прыёмным пакоі раённай бальніцы.

Сваякі памерлага расказваюць, што ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня яго затрымаў міліцэйскі патруль. Пры затрыманні мужчына супраціўляўся.

Як паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы, праз нейкі час міліцыянты прывезлі яго ў прыёмны пакой бальніцы ў стане клінічнай смерці. Калі яго пабачылі родзічы, адзенне на ім было разарванае, ён быў увесь аж да ніжняй бялізны абліты вадой. На левай скроні круглая рана. Запясці на руках, дзе надзяваюць кайданкі, былі сінія.

Сваякі Дзмітрыя лічаць, што хлопца збівалі ў міліцыі і аблівалі вадой.

«Наша Ніва» пагаварыла з маці Усхопава, Аленай Міхайлаўнай. Вось што яна расказала.

— Гэта праўда пра вашага сына, што яго не стала?

— Гэта можна пісаць. Яны яго забілі — міліцыя забіла. Я ўдава афганца, усё пішыце!.. А сына я ад міліцыянера нарадзіла… Закатавалі сына як Ісуса Хрыста, толькі яму 28 год… Хай нясуць мяне разам з сынам і кладуць у зямлю побач.

— Як ён трапіў у міліцыю? Чаму ён там быў?

— Ён ехаў да мяне Новы Год адзначаць, стаяў на прыпынку з сябрам: «Я зараз пад’еду», — звоніць. Яны там пілі шампанскае і закусвалі мандарынам. А тут усё, ехалі: распіццё. Рукі заламалі. А ён кажа — я да мамы еду, выпусціце, не затрымлівайце… А потым яны там яго яго… на скроні рана, спіна сіняя, рукі сінія. Майка на кавалкі разарваная, як вугаль яго цела. Я больш не магу гаварыць…

Бацька, Аляксандр Леанідавіч, сказаў «Нашай Ніве:

— У міліцыі нам сказалі «памёр», а калі прыйшлі забіраць у морг, сказалі «а, гэта той, якога забілі?».

Чытайце таксама: З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

Пазней з’явіўся афіцыйны каментар ад Следчага камітэта.

«31 снежня ў 23.10 супрацоўнікі міліцыі затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту на вул. Савецкай мужчыну з прыкметамі моцнага алкагольнага ап'янення. Праз аказанае ім непадпарадкаванне да яго была ўжытая фізічная сіла, — распавялі ў СК. — Мужчыну даставілі ў Рэчыцкі РАУС, а затым ў рамках адміністрацыйнага працэсу павезлі на медыцынскі агляд у раённую бальніцу. Пры пад'ездзе да медустановы мужчыну стала блага. Маладога чалавека тэрмінова даставілі ў прыёмны пакой, дзе пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Нягледзячы на намаганні лекараў, у 1.20 канстатаваная яго смерць».

«Паводле папярэдніх высноў экспертаў, смерць не носіць траўматычнага характару — на целе памерлага не выяўленыя пашкоджанні ўнутраных органаў, пераломаў костак. Чакаецца заключэнне экспертнага даследавання на наяўнасць у крыві алкаголю, наркатычных і іншых рэчываў», — дадалі ў ведамстве.

У Змітра Усхопава засталася 5-гадовая дачка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць