МУС пацвердзіла падрыў міліцэйскага аўто каля РУУСа. Падазраванага затрымалі
Здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня недалёка ад будынка Цэнтральнага РУУС Мінска. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. Міліцыя затрымала падазраванага.

Раней інфармацыя пра інцыдэнт была толькі ў тэлеграм-каналах, афіцыйных каментароў не было.
Пазней следчыя органы дадалі таксама інфармацыю, што той жа мужчына ноччу на 13 студзеня нібыта такім жа чынам пашкодзіў кіёск «Табакерка» і урну недалёк ад дома 91 на Старавіленскім тракце.
Таксама следствам нібыта ўстаноўленая датычнасць падазраванага да здзяйснення аналагічнага злачынства ў Цэнтральным раёне Мінска ў кастрычніку 2020 года.
Затрыманаму мужчыне, паводле следчых, 45 гадоў, ён раней не судзімы і нідзе не працуе, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў і парушэнне правілаў дарожнага руху. Прозвішча яго не называецца, фота таксама пакуль што не публікуюцца.
На месцы яго жыхарства і ў падсобных памяшканнях былі нібыта выяўленыя «не менш за 5 падрыхтаваных да выкарыстання выбуховых прылад і ў вялікіх колькасцях розныя хімічныя рэчывы і кампаненты для іх вырабу, а таксама даведачная літаратура па выбуховых рэчывах, порахах і піратэхнічных саставах».


Дзеянні падазраванага кваліфікуюцца па арт. 289 (акт тэрарызму, учынены паўторна) Крымінальнага кодэкса.
Што не так з апошнімі «тэрарыстычнымі» справамі аб камені ў акне пракурора і аблітай фарбай машыне суддзі? Разбіраемся з былымі сілавікамі
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары