Грамадства1818

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай

Такім чынам былы палітвязень праілюстраваў прыемную сустрэчу з паплечнікамі і аднадумцамі.

«Учора я сустракаўся з людзьмі, якія:

— у 2020 годзе дапамагалі мне і ўсім нам працаваць у штабе, «у палях» і на мітынгах;

— былі вымушаныя ўцякаць з краіны;

— прайшлі праз усе беды і пакуты на пачатковым этапе адаптацыі ў выгнанні;

— дагэтуль не змаглі вырашыць усіх бытавых і іншых праблем для сябе, сваіх дзяцей і блізкіх;

— працягваюць сутыкацца з цяжкасцямі жыцця ў чужой краіне,

і ўсё ж не страцілі надзеі, засталіся верныя сваёй сістэме каштоўнасцяў, не расчараваліся ні ў сабе, ні ў беларусах.

Яны не толькі самі змагаюцца за сябе і свае сем’і — яны дапамагаюць рабіць гэта іншым. І размова з імі для мяне даражэйшая за ўсе іншыя размовы на розных узроўнях. Дзякуй ім і ўсім тым, хто робіць тое самае», — напісаў Віктар Бабарыка ў фэйсбуку.

Каментары18

  • Літвін
    04.02.2026
    Вось так яны разумеюць любоў да Айчыны. Піццём гарэлкі.
    Бо піць гарэлку значна прасцей чым размаўляць на роднай мове ды быць годным тых, хто 700 гадоў змагаўся пад літоўскаю "Пагоняю" за сваю зямлю, веру, волю.
    Яны не разумеюць, што "Пагоня" павінна быць у сэрцы, над шыхтамі абаронцаў Радзімы, а не на бутэльцы.
  • Змагар
    04.02.2026
    Если и был когда-то настоящий Витя, то он умер в тюрьме. Эта говорящая голова - ватный зомби.
  • морфеус
    04.02.2026
    счас и сюда лукашисты набегут.
    вы посмотрите только как их крутит.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве, арыштавалі 1,8 млн еўра на яе рахунках23

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве, арыштавалі 1,8 млн еўра на яе рахунках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на месцы былога савецкага піянерлагера з’явіцца спа-гатэль1

Макс Корж аб'явіў пра канцэрт у Дзюсельдорфе5

У найбліжэйшы час перастануць працаваць паштовыя скрынкі tut.by15

Зборная Беларусі даведалася пра супернікаў у Лізе нацый2

Марына Зуева заняла шостае месца ў забегу на 5000 метраў1

Экс-генсак НАТА заклікаў еўрапейскія аўтазаводы выпускаць замест аўтамабіляў танкі3

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі калекцыю савецкіх грошай. На іх — камуністычная сімволіка4

Пуцін на перамовах з Трампам просіць вярнуць Расію ў даляравую сістэму17

«Прабачце, гэта не мая родная мова». Былы дыпламат Слюнькін расказаў, як асадзіў расійскага пасла14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве, арыштавалі 1,8 млн еўра на яе рахунках23

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве, арыштавалі 1,8 млн еўра на яе рахунках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць