БЕЛ Ł РУС

Год у фотаздымках Сяргея Гудзіліна

31.12.2013 / 10:18

Сяргея Гудзілін

«Вязень прыгажосці» – Саша Варламаў у клетцы для падсудных падчас працэсу, які цягнуўся больш за год. Увосень Варламаў быў адпушчаны ў зале суда, але атрымаў 5 гадоў абмежавання волі.

Апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці прыняў удзел у высвячэнні новага ксяндза ў парафіі ў Жодзіне

На пачатку года медыяперсонамі ў Беларусі нечакана сталі ўнучкі Лукашэнкі

Вяселле ў традыцыйным беларускім стылі зладзіла пара з Мінску Дзяніс і Наталля.

Літаратурную прэмію Ежы Гедройца ў 2013-м атрымаў Уладзімір Някляеў за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».

Метэаз’ява году – цыклон «Хаў’ер» 15 сакавіка 2013 г.

Дзень Волі – 2013

Агульнанацыянальны суботнік прайшоў у 2013-м 20 красавіка.

Пасля рэканструкцыі адчыніў свае дзверы Купалаўскі тэатр. На адкрыцці быў і Лукашэнка.

Экстрэмальнае адкрыццё Веласезону – 2013.

Узвядзенне гатэля «Кемпінскі» каля цырка ў цэнтры сталіцы парушае від на Парк Горкага.

Меню для продкаў – святкаванне Радуніцы на могілках у Барысаве. Здымкі Сяргея Гудзіліна, якія нарабілі трохі шуму ў інтэрнэце.

Дзень «Піянерскай дружбы» ў Мінску.

Апусцелы, на час рамонту, праспект Незалежнасці. Чэрвень 2013.

Карціны Малевіча на плошчы Якуба Коласа і лялечная псіхадэлія ў Мінску.

Дзяўчынкі з прома-акцыі на пешаходным участку вуліцы Карла Маркса. Лета – 2013.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пад шквальнай залевай уваходзіць з пілігрымкай у Будслаў.

У канцы чэрвеня Міс Мінск стала скандальная Яня Канцавенка

«Дзевачкі, церпім, дзержым герб!» — фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна з рэпетыцыі параду 3 ліпеня.

У Мінску ўзнялі сцягі да Дня Незалежнасці: ёсць затрыманыя

Беларусь з афіцыйным візітам з нагоды 1025-годдзя хрышчэння Русі наведаў Патрыярх Кірыл.

А гэтым кадрам бачны масштаб падрыхтоўкі да візіту ў Мінск персоны №1 у праваслаўным свеце.

Стылягі на роварах культурна страсянулі Мінск 17 жніўня. Але потым іх аштрафавалі за несанкцыяванае масавае мерапрыемства. Закон, такі закон.

Ля амбасады Расіі адбыўся пікет: «Не замежным ваенным базам».

Хлопчык вешае арнат (вопратку для правядзення імшы) пасля нядзельнай імшы ў касцёле горада Высокае. Трэцяя частка праекту Сяргея Гудзіліна - Край Беларусі

Лета сканчалася добрымі навінамі: палітвязні Зміцер Дашкевіч і Аляксандр Францкевіч выйшлі з турмаў, адбыўшы свае тэрміны.

У 2013 Мінск і уся краіна займела сабе Палац Незалежнасці і Плошчу дзяржаўных сімвалаў. Потым ведамствамі на прысягу туды хадзілі. Напрыклад, маладыя следчыя.

Рукі яшчэ не забылі: фэст беларускіх рамёстваў у Слуцку.

Першае шоу Cirque du Soleil у Мінску прайшло пры фантастычным аншлагу. Дарэчы, хутка і зноў яны да нас.

Юрый Рубцоў выйшаў на Дзяды-2013 у майцы «Лукашэнка, сыходзь!»

БАТЭ стаў дзесяціразовым чэмпіёнам краіны па футболе

Ксёндз Уладзіслаў Лазар правёў амаль паўгода ў СІЗА КДБ, а цяпер працуе ў Вілейцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула