БЕЛ Ł РУС

Інфармацыя пра месца і час пахавання Кацярыны Лукашэнка пакуль не абвяшчаецца

26.05.2015 / 11:45

Nashaniva.com

На імя Аляксандра Лукашэнкі «паступаюць шматлікія спачуванні з Беларусі і з-за мяжы ў сувязі са смерцю яго маці», паведаміла БелаПАН прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант. 

Паводле яе слоў, «інфармацыя пра месца і час пахавання не абвяшчаецца». 

Як паведамлялася раней, у сувязі са смерцю маці Лукашэнка перанёс на два дні свой афіцыйны візіт у Пакістан: замест 26—27 мая ён адбудзецца 28—29 мая. 

Маці кіраўніка дзяржавы Кацярына Трафімаўна Лукашэнка нарадзілася ў 1924 годзе ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, апошнім часам жыла ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі «Дразды». 

Не выключана, што Кацярына Лукашэнка будзе пахаваная ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна (у 2006 годзе вёска была пераўтвораная ў аграгарадок), дзе на мясцовых могілках ужо ёсць пахаванні сваякоў Лукашэнкі. 

Дарэчы, у маі 2014 года ў інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Дождь» Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што хацеў бы быць пахаваным на радзіме. «Я больш схіляюся да таго, каб мяне пахавалі ў маёй роднай вёсцы. Гэта больш спакойнае месца для мяне», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула