БЕЛ Ł РУС

Атручванне Навальнага, сходы ў «бел-чырвона-белым» поясе, зварот Макея — асноўнае па стане на абед

20.08.2020 / 13:45

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

У Расіі атручаны Навальны. Верагодна, гэта прывядзе да масавых пратэстаў у Маскве.

У Заслаўі і Бараўлянах, у «бел-чырвона-белым поясе» вакол сталіцы, сёння а 18-й пройдуць масавыя сходы грамадзян, сустрэчы з мясцовай адміністрацыяй. Людзі патрабуюць, каб мясцовыя саветы падтрымалі патрабаванне адстаўкі Лукашэнкі і вызвалення палітвязняў.

Макей заявіў, што падзеі апошніх тыдняў адкінулі краіну на шмат гадоў назад. Ён прызнаў неабходнасць перамен, але заклікаў да «людскасці» і просіць чакаць «эвалюцыі».

Тэлеграм-каналы заклікалі да агульнанацыянальнага Маршу новай Беларусі ў нядзелю ў сталіцы.

Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Літвы.

У Брэсце людзі нясуць кветкі да месца гібелі дэманстранта Генадзя Шутава.

У Салігорску ідуць затрыманні лідараў бастуючых шахцёраў.

У рэгіёнах арганізоўваюць праўладныя мітынгі па схеме тых, якія ўжо адбыліся ў Гомелі і Магілёве, разнарадкі па прадпрыемствах.

Камісія налічыла Ціханоўскай 244 галасы, а выбарцы даслалі 1850 фота бюлетэняў — топ мінскіх школ з дзіўнымі вынікамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула