Улада3636

Макей выступіў з двухсэнсоўным зваротам, заклікае змірыцца і чакаць эвалюцыі і просіць «людскасці»

Фота Надзеі Бужан

Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей выступіў з адкрытым зваротам да дыпламатаў. Ён размешчаны на сайце МЗС.

«Заўсёды ганарыўся і буду ганарыцца калектывам Міністэрства замежных спраў нашай краіны, усёй сістэмай дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь. Можа быць, за чвэрць стагоддзя нам не ўдалося дасягнуць галавакружных поспехаў, але беларуская дыпламатыя дакладна ніколі не рабіла таго, за што можа быць сорамна.

Вы лепш за мяне ведаеце, як шмат практычных вынікаў для нашай краіны, людзей і канкрэтнага беларуса прынесла ваша праца.

На жаль, так атрымалася, што сёння наша краіна перажывае, напэўна, самы складаны этап у сваёй найноўшай гісторыі.

Гаворка на самай справе ідзе аб захаванні дзяржаўнасці. Усе вы патрыёты, выдатна адукаваныя, таленавітыя і неабыякавыя людзі. Таму, зразумела, што ўсе мы прымаем тое, што адбываецца, блізка да сэрца і востра перажываем за свой народ і Бацькаўшчыну.

Гэтыя падзеі не могуць пакінуць нікога з нас абыякавымі таму, што мы падзяляем агульначалавечыя, нашы беларускія, каштоўнасці, выступаем за адзінства нацыі, не прымаем радыкалізм і неапраўданы гвалт. Усе мы за тое, што называецца ёмістым беларускім словам «людскасць».

«А вы за белых ці за чырвоных?». Такія пытанні і прапановы прыходзяць і мне, хоць у нашай гісторыі мы гэта ўжо праходзілі. Так, асабісты і сумленны выбар даводзіцца рабіць заўсёды. Пытанне толькі ў тым, у якіх умовах ён робіцца.

Я яшчэ магу зразумець, калі раздаюцца пагрозы ў адрас дзяржаўнага служачага, які займае канкрэтную пасаду.

Але подленькі, ананімны ціск на сям'ю, у тым ліку на малалетніх дзяцей, ніяк не ўкладваюцца ў маёй галаве з паняццем «дэмакратыя». За гэтыя слёзы майго адзінаццацігадовага сына я гатовы перагрызці горла. Дэмакратыяй тут і не пахне. Тут смярдзіць пагромамі і расправамі.

Адзінкі, напэўна, спасуюць. Але ў цэлым «дзякуй» запалохвальнікам, бо такія дзеянні сцэментуюць нас — тых, хто сапраўды хацеў бы дабра радзіме. Гэта — аб асабістым. Паважаныя калегі! Кожны мае права на эмоцыі, грамадзянскую і, больш таго, чалавечую пазіцыю. Без гарачага сэрца ў нашай прафесіі ніяк.

Але і без цвярозага погляду на сітуацыю таксама. Частка нашай працы — ствараць і дасягаць згоды. Несці мір, ствараць сяброўства, умовы для ўзаемнага гандлю і інвестыцый, для гуманітарных і чалавечых кантактаў.

Арганізоўваць дыялог нават у самых складаных, здавалася б, бязвыхадных умовах. І на гэтым шляху дыпламатам як нікому іншаму даводзіцца сутыкацца з палярнымі пунктамі гледжання і, паважаючы іх, знаходзіць кансэнсус. Вы гэта ўмееце рабіць.

Таму не забывайце сваё прафесійнае пакліканне. Выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю, не спрабуйце ўносіць раскол у калектыў, вынікі працы якога важныя ў першую чаргу для краіны і народа.

Ну, а калі ў сілу нейкіх прычын не можаце знайсці ў сабе матывацыю — не ўступайце ў здзелку з сумленнем, будзьце сумленнымі і прынцыповымі да канца.

Калегі, ніколі нельга слепа ісці за масамі. Вы — дыпламаты, вы прафесійна абапіраецеся на ўласныя меркаванні і адчуванні. Перамены патрэбныя, гэтага ніхто не адмаўляе.

Але не цаной грамадзянскага супрацьстаяння або рэвалюцый. У гэтым выпадку ахвяр і негатыўных наступстваў будзе ў разы больш.

Мы ўжо адкінутыя на шмат гадоў у нашым развіцці з-за падзей апошніх дзён. А нашы людзі, наша краіна гэтага не заслугоўваюць.

Хай і павольны, але эвалюцыйны працэс у канчатковым выніку заўсёды аказваецца больш эфектыўны. Мы вартыя лепшага, дзе кожны адно для аднаго чалавек, зямляк, партнёр і цэлы свет, а не «чырвоны» ці «белы».

Мы праходзім балючы этап станаўлення незалежнай дзяржавы, паспявання грамадзянскай супольнасці. Заўсёды аналізуйце сітуацыю. Гэта складана пры такім інфармацыйным патоку, але вы гэта ўмееце.

У гэты лёсавызначальны для нашай краіны момант як ніколі важна адстойваць знешнепалітычныя інтарэсы Беларусі.

Яны нязменныя, яны былі, ёсць і нікуды не сыдуць. Таму без эмоцый адкажыце сабе на пытанне: я ўсё яшчэ магу прынесці карысць краіне на сваім участку працы?

Я на гэтае пытанне сабе адказаў, бо не хачу страціць сваю краіну. Калі ў вас адказ станоўчы, адкіньце сумневы і давайце працягваць адказна рабіць сваю справу! Магчыма, менавіта да гэтага моманту гісторыі вас рыхтаваў лёс!» — піша Макей.

Апытанка

Каментары36

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты19

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту3

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

«Ніводнай малекулы». Еўракамісія не збіраецца адступаць ад палітыкі адмовы ад расійскіх рэсурсаў1

«Ад вэнджання курэй я адмовіўся зусім». Магілёўскі інжынер расказаў пра спецыфіку гатавання рыбных і мясных далікатэсаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты19

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць