Неўзабаве збіраюцца абнавіць дызайн еўра, вядзецца апытанне
Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) звярнуўся да грамадзян Еўропы з просьбай дапамагчы выбраць тэму для абнаўлення дызайну банкнот еўра.
Апытанне стартавала 10 ліпеня і працягнецца да 31 жніўня 2023 года. Рада кіраўнікоў ЕЦБ плануе выбраць будучую тэму да 2024 года, а канчатковыя праекты — да 2026-га.
На абмеркаванне вынесены спіс з сямі тэм:
- птушкі;
- еўрапейская культура;
- еўрапейскія каштоўнасці, адлюстраваныя ў прыродзе;
- будучыня за табой (ідэі і інавацыі, якія вызначаць будучыню Еўропы);
- рукі: разам мы будуем Еўропу;
- наша Еўропа, мы самі;
- рэкі Еўропы.
Чытайце таксама:
Калі купюры ў абменніку не спадабаюцца, могуць і не вярнуць. Што яшчэ ў новых правілах
У Беларусі сталі выяўляць больш фальшывых даляраў, але менш еўра. Падрабляюць нават манеты
Аўстралія прыбярэ з грошай Лізавету ІІ, а Карла ІІІ змяшчаць не будзе