Эканоміка

У Беларусі сталі выяўляць больш фальшывых даляраў, але менш еўра. Падрабляюць нават манеты

Больш за 84% з усіх выяўленых у Беларусі фальшывых грошай у мінулым годзе склалі даляры, вынікае са статыстыкі Нацбанка.

«Банкаўскімі работнікамі былі выяўленыя 894 падробленыя грашовыя знакі, з якіх 891 — банкноты, 3 — манеты», — гаворыцца ў аглядзе рэгулятара. Тры манеты, згаданыя Нацбанкам, — гэта наміналы 2 еўра.

Самая папулярная банкнота ў фальшываманетчыкаў — 100 даляраў. Такіх выяўлена 582 штукі (у 2021-м было 293).

Некаторыя амерыканскія банкноты былі частковымі падробкамі. Гэта азначае, што грашовыя знакі першапачаткова сапраўдныя, але, да прыкладу, з 10 даляраў робяць 100.

Разам з тым на фоне росту колькасці фальшывых даляраў банкі сталі выяўляць менш падробленых еўра і расійскіх рублёў. Апошніх у 2021 годзе было 294, а ў мінулым — толькі 76. Гэта можа быць ускосным сведчаннем зніжэння абароту наяўнай расійскай валюты ў абменніках на фоне нявыгадных курсаў.

Асноўная доля падробак расійскіх рублёў, як і раней, — гэта купюры ў пяць тысяч рублёў (60,5%).

Што тычыцца еўра, то выяўляліся падробкі банкнот усіх наміналаў, акрамя 5. Самыя папулярныя — 50 і 100 еўра (40%). Усяго ў 2021 годзе выявілі 69 фальшывых купюр, а ў мінулым — 50.

Фальшывых беларускіх рублёў стала больш. У 2021 годзе было выяўлена пяць падробак, а ў 2022-м — ужо 12 штук. Часцей за ўсё ў мінулым годзе сустракаліся банкноты ў 50 рублёў. Многія падробкі, калі казаць пра ўсе валюты, выкананыя з выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій, але ёсць і такія выпадкі, калі быў выкарыстаны прынтар.

Мінскі фальшываманетчык выдаваў сербскія дынары і зімбабвійскія даляры за еўра ФОТЫ

Беларусам пры куплянні сталі часцей навязваць дадатковыя паслугі

Дзяржкантроль прыпыніў працу мінскай сеткі крам нізкіх цэн

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах64

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць