БЕЛ Ł РУС

Тартар з запечанай гародніны — альтэрнатыва папулярнай мясной закусцы з сырога фаршу

12.08.2023 / 7:28

Nashaniva.com

Закуска тартар прыйшла з французскай кухні і ў арыгінале робіцца з сырога ялавічнага фаршу. Прапануем вегетарыянскую замену класічнаму тартару, для якой спатрэбяцца баклажаны, памідоры і перац. Хоць гэтая страва — з гародніны, яна атрымаецца вельмі сытнай.

Фота: mecooks.pl

Спатрэбіцца:

Акрамя таго:

Як прыгатаваць тартар з запечанай гародніны:

  1. Баклажан памыйце, нарэжце кубікамі, пакладзіце ў міску і дадайце 1 чайную лыжку солі. Перамяшайце і пакіньце на 30 хвілін. Праз 30 хвілін зліце сок (калі ёсць). Так робяць, каб баклажан не гарчыў.
  2. Памідоры і перац нарэжце вялікімі кавалачкамі. Змяшайце з нарэзанымі баклажанамі, 1 чайнай лыжкай солі, аліўкавым алеем, перцам і размарынам. Перакладзіце гародніну ў гарачатрывалую форму для запякання.
  3. Накрыйце форму накрыўкай або алюмініевай фольгай і пастаўце ў разагрэтую да 180 градусаў па Цэльсію духоўку на 40 хвілін. Праз 40 хвілін асцярожна зніміце накрыўку, павялічце тэмпературу да 200 градусаў і працягвайце запякаць яшчэ 50 хвілін. Запечаную гародніну астудзіце.
  4. Астуджаную гародніну дробна нарэжце нажом. Запраўце аліўкавым алеем і лімонным сокам. Выкладзіце порцыю гародніны на талерку. У цэнтры зрабіце адтуліну, куды ўліце жаўток. Вакол гародніны раскладзіце дробна нарэзаныя алівы, цыбулю, пятрушку і крэкеры.

Карысна ведаць пры гатаванні агародніннага тартару:

калі пасля запякання гародніна выдзяляе даволі шмат соку, частку гэтага соку трэба выліць;

кансістэнцыя гародніны пасля нарэзвання не павінна нагадваць кансістэнцыю супу, наадварот, яна павінна быць дастаткова цвёрдай.

 Больш рэцэптаў:

Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва

Шакшука са шпінатам: для тых, хто любіць эксперыментаваць

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула