Навальнага зноў не вывелі па відэасувязі з калоніі. Сёння ў яго мелася быць сем судоў
Каманда асуджанага на 19 гадоў палітыка ўжо 13 дзён не ведае, што з ім адбываецца.
Аляксей Навальны. 23 жніўня 2023. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP
«Сёння ў Аляксея павінна быць 7 судоў. Першыя два ўжо адбыліся — яго туды не вывелі нават па відэасувязі. Справы прыпыненыя да «ўстанаўлення месцазнаходжання Навальнага», — напісала яго прэс-сакратарка Кіра Ярмыш.
У публікацыі яна таксама адзначыла, што за выходныя юрысты ФБК зрабілі запыты ў больш як 200 СІЗА па ўсёй краіне. «Чакаем адказаў», — напісала Ярмыш.
Паводле апошніх звестак, Аляксея Навальнага 11 снежня вывезлі за межы Уладзімірскай вобласці, дзе яго трымалі ў ПК-6.
Чытайце таксама:
У Крамлі заявілі пра адсутнасць жадання адсочваць лёс Навальнага
Пуцін фактычна прызнаў, што палюе на апазіцыянераў у Расіі
Каманда Навальнага апублікавала сваю стратэгію на выбарах прэзідэнта Расіі