Пра апазіцыйнага палітыка нічога не вядома ўжо 10 дзён.

У Крамля «няма магчымасцяў і жадання» сачыць за тым, што адбываецца з Аляксеем Навальным, які адбывае пакаранне ў калоніі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў на брыфінгу, паведамляе РБК.
Пяскоў адмоўна адказаў на пытанне, ці не з'явілася ў Крамля інфармацыі пра тое, што адбываецца з Навальным і дзе ён знаходзіцца.
«Я яшчэ раз паўтараю: у нас няма ні магчымасцяў, ні правоў і ні жадання адсочваць лёсы тых зняволеных, якія адбываюць тэрміны па рашэнні суда», — падкрэсліў ён.
Навальны адбываў пакаранне ў калоніі строгага рэжыму ў пасёлку Мелехава ва Уладзімірскай вобласці. Адвакаты заяўлялі, што з 6 снежня іх не пускаюць да падабароннага і не выводзяць яго на пасяджэнні суда па відэасувязі. Са слоў паплечнікаў Навальнага, у калоніі сцвярджалі, што з 7 снежня не могуць аднавіць нармальную падачу электрычнасці.
Праз некалькі дзён, 11 снежня, адвакатам распавялі, што Навальны больш не лічыцца ў калоніі ў Мелехаве. У даведцы ФСВП, зачытанай падчас суда 15 снежня, гаворыцца, што Навальнага накіравалі з ВК-6 ва Уладзімірскай вобласці ва ўстанову, размешчаную ў іншым рэгіёне. У якую менавіта, невядома.
-
«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад». Брытанскі журналіст патроліў Трампа
-
Трамп патрабуе па мільярдзе долараў ад краін за пастаяннае членства ў Радзе міру, якую ён стварае. Старшынёй будзе ён сам
-
«Make America Go Away». Дзясяткі тысяч людзей у Грэнландыі і Даніі выйшлі на акцыі супраць ЗША
Каментары