Свет88

Каманда Навальнага апублікавала сваю стратэгію на выбарах прэзідэнта Расіі

Аляксей Навальны і яго каманда заклікалі ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расіі і галасаваць за любога кандыдата, акрамя Уладзіміра Пуціна.

Уладзімір Пуцін. Фота: Getty Images

«17 сакавіка 2024 года адбудуцца прэзідэнцкія выбары. У гэты дзень мы заклікаем усіх прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць супраць Уладзіміра Пуціна. Зрабіць гэта можна, паставіўшы галачкі за любога іншага кандыдата», — піша каманда Навальнага.

Паплечнікі палітыка абвясцілі аб пачатку агітацыйнай кампаніі супраць Пуціна. Яны запусцілі сайт «Расія без Пуціна», на якім гаворыцца, што «кожны актыўны грамадзянін» найбліжэйшымі ста днямі да прэзідэнцкіх выбараў «павінен паставіць перад сабой простую мэту — пераканаць мінімум 10 чалавек выступіць супраць Пуціна».

«Без сумневу, нас чакае пародыя на выбарчую працэдуру. А вынікі будуць, як звычайна, падрабляць. Але любыя выбары, нават самыя фальшывыя, — гэта час сумневаў. Людзі задумваюцца аб тым, хто ва ўладзе і навошта ён там. Галоўная задача расійскай апазіцыі, задача ўсіх сумленных грамадзян — усімі сіламі адказаць на гэтыя сумневы.

Агітаваць. Патлумачыць, што 71-гадовы Пуцін, які знаходзіцца ва ўладзе 24 гады, не павінен заставацца яшчэ на 6 гадоў. Ён прынясе шкоду Расіі. Ён павінен сысці», — гаворыцца ў блогу Навальнага.

Лідар расійскай апазіцыі Аляксей Навальны асуджаны на 19 гадоў зняволення і знаходзіцца ў турме. 47-гадовага антыкарупцыйнага расследавальніка атруцілі «Навічком» расійскія спецслужбы, але ён пасля лекавання ў Германіі вярнуўся на радзіму, дзе яго зняволілі.

Каментары8

  • Бобр
    07.12.2023
    Разумная идея. Ещё в 2015 голосовал за атаман Улаховича
  • Сядзець яму поўны тэрмін
    07.12.2023
    Як дзеці
  • Ахаха!
    07.12.2023
    "У гэты дзень мы заклікаем усіх прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць супраць Уладзіміра Пуціна. Зрабіць гэта можна, паставіўшы галачкі за любога іншага кандыдата», — піша каманда Навальнага".

    Жываглод-2

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць