На Вадохрышча ў Мінску на выратавальных станцыях абсталююць купелі
Побач з імі паставяць цёплыя распранальні, таксама арганізуюць выязны гандаль.
Фота: Мінск-навіны
На выратавальных станцыях «Дразды», «Камсамольская» і «Цнянская» ў перыяд вадохрышчанскіх святаў будуць адкрыты месцы для акунання. Пра гэта паведаміў журналістам 16 студзеня галоўны вадалазны спецыяліст аддзела Таварыства выратавання на водах Аляксандр Галіцкі, пішуць Мінск-навіны.
Вадохрышчанскія купанні пачнуцца ў 18:00 18 студзеня і працягнуцца да паўночы 19 студзеня.
Таксама А.Галіцкі нагадаў, што да акунання трэба падрыхтавацца загадзя.
«З сабой варта ўзяць тэрмас з гарачай гарбатай, дадатковы камплект сухой бялізны, апрануцца па надвор'і, каб не дапускаць пераахаладжэння, — пералічыў спецыяліст. — Пажадана не ўжываць шмат вадкасці. Неабходна справіць натуральную патрэбу перад тым, як заходзіць у купель».
Чытайце таксама:
На Вадохрышча сёлета можна будзе акунуцца на мінскім стадыёне «Дынама»
Сіноптыкі паабяцалі істотнае пагаршэнне ўмоў надвор'я на Вадохрышча
Аляксандр Лукашэнка акунуўся ў палонку ВІДЭА (19 студзеня 2021 года)